З узнагародай!


Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у якаснае выкананне дзяржаўнага бюджэту і ў сувязі з 20-годдзем утварэння падатковых органаў узнагароджана галоўны дзяржаўны падатковы інспектар інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне Жанна ДЫДЫШКА.
Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
начальнік інспекцыі МПЗ па Ляхавіцкім раёне Анатолій ЖАБІК — за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у якаснае выкананне дзяржаўнага бюджэту і ў сувязі з 20-годдзем утварэння падатковых органаў;
ветэран педагагічнай працы, былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 г.Ляхавічы Людміла ЯСЕВІЧ — за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні вучняў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.
Падзячныя пісьмы райвыканкама за актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з юбілейнай датай уручаны ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Канстанціну ЗДАНОВІЧУ, інвалідам Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміру ТАРАНДЗЕ, Мікалаю КУНЕВІЧУ.
Падзячнае пісьмо райсавета адрасавана старшаму дзяржаўнаму падатковаму інспектару інспекцыі МПЗ па Ляхавіцкім раёне Ганне БІЗЕ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *