У снега выхадных не бывае. І нашы службы да яго рыхтаваліся і былі гатовы

Снег прыйшоў як і належыць – зімой!
І нашы службы да яго рыхтаваліся і былі гатовы! Літаральна з ночы  ў суботу, як толькі закружыла ва ўсю, працавалі і камунальнікі, і дарожнікі. Побач з калегамі на дарожных заснежаных маршрутах працаваў на «Амкадоры» трактарыст ЖКГ Андрэй Пінчук (на здымку). У яго працоўным раскладзе выхадныя цяпер назначае снег. І, як прызнаецца, хочацца зрабіць як мага больш, каб вуліцы горада былі ачышчанымі і беспечнымі. Канешне, усім дагадзіць складана, але ж, паверце, нашыя службы імкнуцца да гэтага!