У Ляхавіцкай ЦРБ адрамантавалі камп’ютарны тамограф

У Ляхавіцкай ЦРБ адрамантавалі камп’ютарны тамограф. Сёння ўжо чатыры пацыенты прайшлі абследаванне.

— На той момант, калі здарылася паломка, тамограф працаваў у тэставым рэжыме. У сувязі з санкцыйнай палітыкай у дачыненні Беларусі, у тым ліку, сітуацыя з пастаўкай сапсаванай дэталі ўскладнілася. Практычна пяць месяцаў мы чакалі плату кіравання сталом. Сёння дэталь дастаўлена і ўстаноўлена, а апарат КТ – працуе. Праўда, пакуль ў тэставым рэжыме: ёсць нюансы, якія варта яшчэ адшліфаваць. У хуткім часе апарат запрацуе на поўную магутнасць дзеля здароўя ляхавічан, — адзначыў галоўны ўрач райбальніцы Георгій Хлябовіч.