Свята са смакам пернікаў. Якія кандытарскія навінкі прапануе кааппрам Ляхавіцкага райпо

У асартыменце кандытарскага цэха кааппрама Ляхавіцкага райпо з 15 снежня з’явілася навагодняя прадукцыя.

Больш за 100 кілаграмаў пернікаў у выглядзе ёлачак, рукавічак
і снегавікоў з навагоднім дэкорам ужо адправілася на паліцы магазінаў.
Разам з калегамі выпечкай і ўпрыгажэннем больш як 20 найменняў прадукцыі цэха займаецца і кандытар 4-га разраду Таццяна Кучура
(на здымку) – выпускніца Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза.