Надзейны складнік электрычнага камфорту. Прафесійнае свята калектыў Ляхавіцкага РЭС сустракае добрымі працоўнымі здабыткамі
Наўрад ці чалавек ХХІ стагоддзя можа ўявіць жыццё без электрычнасці. Электрычная энергія сёння – гэта не толькі святло ў дамах і на вуліцах. Гэта яшчэ і крыніца цяпла. Дастаткова толькі на дзясятак хвілін застацца без падачы электраэнергіі, як адразу спыняецца літаральна ўся бытавая работа: ні пральную машыну запусціць, ні бялізну папрасаваць, не працуюць камп’ютар і інтэрнэт, спыняюцца работы на вытворчасці, зачыняюцца магазіны і г. д.
Як і іншыя праявы цывілізацыі, электраэнергія патрабуе ўважлівых адносін да сябе і не даруе абыякавасці і безгаспадарчасці. На варце электрычнага «здароўя» і камфорту беларусаў стаяць работнікі «Белэнерга». У нашым раёне супрацоўнікі Ляхавіцкага раёна электрасетак – аднаго з падраздзяленняў філіяла «Баранавіцкія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга».

і галоўны інжынер Сяргей Фінюцін.



службы збыту.
Сёння калектыў РЭС налічвае 76 чалавек. Штат поўнасцю ўкамплектаваны, прычым прафесійнымі кадрамі. У калектыве ўдала спалучаюцца працоўны вопыт і веды маладога папаўнення, якому вельмі рады ў арганізацыі.
Красамоўны факт на карысць паспяховасці работы ляхавіцкіх энергетыкаў – змяншаецца колькасць скаргаў ад насельніцтва на работу раёна электрасетак. Такая адзнака дарагога вартая.
На якія падзеі багатым стаў 2023 год, што зроблена, чым парадавалі землякоў – пра гэта і іншае размова з начальнікам Ляхавіцкага РЭС Віктарам Станкевічам напярэдадні прафесійнага свята – Дня энергетыка, які ў нашай краіне традыцыйна прыпадае на 22 снежня.

Андрэй Лойка, дыспетчар Ігар Арцюшкевіч.
– Віктар Іванавіч, калі азірнуцца на 12 месяцаў
назад, якія асноўныя накірункі работы стаялі на парадку дня вашага калектыву, і наколькі ўдалося справіцца з пастаўленымі задачамі?
– Пачну з таго, што ўсё зробленае – адназначна, заслуга калектыву, дзе кожны ў адказе за свой участак работы. Калі, незалежна ад прафесіі і спецыяльнасці, чалавек добрасумленна спраўляецца з ускладзенымі абавязкамі, то і агульны вынік будзе дастойны.
Яшчэ адзін важкі аспект – дзяржаўная падтрымка. Так, многія праекты выконваем за кошт уласных сродкаў РУП «Брэстэнерга», алё ёсць і тыя, што фінансуе бюджэт.
Сумарна ўсё і спрыяе таму, што і на Ляхавіччыне нямала станоўчых трансфармацый ў электразабеспячэнні.
– Давайце падрабязней спынімся на тым, што зроблена.
– Нягледзячы на пашырэнне функцый, па-ранейшаму асноўная задача для нашага РЭС – эксплуатацыя, рамонт, абслугоўванне ліній электраперадачы і трансфарматарных падстанцый. Апошнія некалькі гадоў зона нашай адказнасці пашырылася: займаемся і будаўніцтвам ЛЭП, трансфарматарных падстанцый.
А цяпер крыху больш канкрэтыкі ў плане аб’ёмаў работ. Заменены провад на высакавольтных лініях электраперадачы 10кВ у лясных масівах. Гэта зменшыць колькасць адключэнняў падачы электраэнергіі спажыўцам па прычыне падзення дрэў ці галін дрэў на правады. Падчас капітальнага рамонту заменена 6,22 кіламетра правадоў у раёне вёсак Мядзведзічы, Ганчары, Смаленікі. Уласнымі сіламі раёна электрасетак у межах капітальнага будаўніцтва ўзведзена новая лінія электраперадачы працягласцю 8,7 кіламетра ў раёне вёсак Свяціца і Навасёлкі (Крывошынскі сельсавет).
Заменены таксама пяць сілавых трансфарматараў, якія адпрацавалі свой тэрмін.
У 15 закрытых трансфарматарных падстанцыях усталявана сігналізацыя, якая ў выпадку несанкцыянаванага пранікнення адразу адправіць сігнал на пульт дыспетчара.
Вернемся да капітальных рамонтаў. З пачатку бягучага года заменена 90 апор на высакавольтных паветраных ЛЭП.
На паветраных лініях магутнасцю 400 вольт заменены 103 апоры і два кіламетры правадоў ў некалькіх дзясятках сельскіх населеных пунктаў. Акрамя таго, капітальна адрамантаваны 12 закрытых і больш за 40 камплектных трансфарматарных падстанцый.
– Наколькі актуальна для Ляхавіцкага РЭС тэма мадэрнізацыі?
– Мадэрнізацыя – адзін з асноўных накірункаў нашай работы. Замест 15 камплектных трансфарматарных падстанцый, якія зрасходавалі адведзены рэсурс, устаноўлены новыя. Істотны крок наперад – і ўста-
ноўка 16 рэклоўзераў. Гэта сучасныя апараты, якія па сваіх уласцівасцях дазваляюць кіравацца дыстанцыйна. Напрык-
лад, на пэўным участку ЛЭП узнікла непаладка, рэклоўзер аўтаматычна выключае з ланцужка менавіта пашкоджаны участак, а не ўсю лінію электраперадачы.
Адзін з шырокамаштабных мадэрнізаваных аб’ектаў рэалізаваны ў аграгарадку Тальмінавічы ў межах праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Гэты праект дазволіў пабудаваць як дадатковыя лініі электраперадачы, так і трансфарматарную падстанцыю. Усё разам, у сваю чаргу, паспрыяе істотнаму зніжэнню нагрузкі на лініі электраперадачы і, адпаведна, змяншэнню колькасці адключэнняў у спажыўцоў электраэнергіі. Акрамя таго, даны праект дазволіў перайсці некалькім дзясяткам кватэр і дамоў аграгараджан на электраацяпленне. Такі від ацяплення, дарэчы, становіцца ўсё больш запатрабаваным у жыхароў Ляхавіцкага раёна.
Завяршаецца рэканструкцыя электрасетак у частцы вёскі Шавялі, а са студзеня 2024 года аналагічныя работы закрануць і частку вёскі Ганчары. Рэалізацыя названых праектаў дазволіць істотна палепшыць якасць аказваемых паслуг.
Нельга не ўзгадаць і яшчэ некаторыя абноўкі. Так, згодна з праграмай, распрацаванай на 2023–2025 гады і пачатай сёлета, мадэрнізуецца сетка вулічнага асвятлення ў аграгарадках і вёсках: звычайныя лямпы замяняюцца на святлодыёдныя. Толькі за бягучы
год устаноўлена каля 800 свяцільняў. Перавагі святлодыёдных прыбораў у якасці асвятлення, павялічваецца міжрамонтны перыяд прыбораў, менш спажываецца электраэнергіі, што, у сваю чаргу, змяншае рахункі за вулічнае асвятленне, якія аплачваюцца сельвыканкамамі. Светладыёды экалагічна бяспечныя.
Вялікі ўчастак работы ў 2023 годзе – мадэрнізацыя прыбораў уліку электраэнергіі. Работнікі службы збыту мяняюць індукцыйныя прыборы на электронныя. Такая замена дазваляе знізіць страты электрычнай энергіі і аб’яднаць спажыўцоў у аўтаматычную сістэму кантролю і ўліку электраэнергіі. Заменена больш за 2,5 тысячы прыбораў, якія ўключаны ў 71 АСКУЭ, усяго ў гэтай сістэме зараз 3 843 абаненты. Работы прадоўжацца і ў наступным годзе.
– Віктар Іванавіч, вы неаднойчы адзначалі, што своечасовае і якаснае вырашэнне пастаўленых задач магчыма, калі калектыў зладжаны, мэтанакіраваны, работнікі адказна ставяцца да сваіх непасрэдных абавязкаў. Калектыў Ляхавіцкага РЭС – такі?
– Так, у нас надзейны калектыў. Інакш не атрымалася б тое, што маем. Важна, каб чалавек быў на сваім месцы, меў веды, якія адпавядаюць яго пасадзе, і дастойна спраўляўся з ускладзенымі абавязкамі. Планаванне задач, аналіз праведзенай работы, расстаноўка сіл – з гэтым паспяхова спраўляецца галоўны інжынер вопытны энергетык Сяргей Фінюцін. Шырокае кола абавязкаў, якія выконвае прафесійна і адказна, у намесніка начальніка РЭС Івана Бурбуця. Прыём узведзеных, адрамантаваных аб’ектаў, афармленне дакументацыі – асноўнае, чым займаецца вытворча-тэхнічная група ў асобе інжынераў Віктара Рамановіча і Анатолія Кудзіновіча. Запатрабаваны ў насельніцтва паслугі, якія аказваюць супрацоўнікі разлікова-кансультатыўнага цэнтра. Інжынер Рыта Асецкая і яе калегі заключаюць дагаворы на электразабеспячэнне, выконваюць працэдуры ў сферы энергазабеспячэння па прынцыпе «аднаго акна».
Рамонтныя і аднаўленчыя работы, ліквідацыя аварыйных сітуацый –
з гэтым паспяхова спраўляюцца чатыры лінейныя брыгады, якія ўзначальваюць майстры і па справе, і па пасадзе Вадзім Абіеў, Валерый Калацкі, Сяргей Зайко, Юрый Анікей. Станоўчую адзнаку за работу на многіх аб’ектах і сёлета атрымала брыгада па рамонце вулічнага асвятлення, якую ўзначальвае майстар Аляксей Салата. Пачынаючы з мінулага года, гэтая брыгада, прайшоўшы спецыяльнае навучанне, можа працаваць у пэўных выпадках пад напружаннем, што дазваляе не адключаць падачу электрычнасці пры правядзенні рамонтных работ.
Без выхадных і святаў – графік работы брыгад раённай дыспетчарскай службы, якую ўзначальвае майстар Дзмітрый Максімчык.
Майстар Аляксандр Караваевіч і тры электраманцёры са службы збыту без праблем заменяць прыборы ўліку электрычнасці і выдадуць неабходныя рэкамендацыі спажыўцам.
Для паспяховай работы брыгад надзвычай важная адладжаная работа транспарту. Тут сваё важкае працоўнае слова гавораць 12 работнікаў транспартна-тэхнічнага падраздзялення, якое ўзначальвае майстар-механік Аляксандр Гурыновіч. Вадзіцелі, якія самі рамантуюць тэхніку, рыхтуюць яе да дзяржтэхагляду, не толькі адвозяць брыгады да месца выканання работ, але і самі ўдзельнічаюць і ў рамонце, і ў ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый. А Сяргей Сліва і Артур Шваль другі год запар па-
цвярджаюць вадзіцельскі майстар-клас – становяцца прызёрамі спаборніцтваў па прафесійным майстэрстве сярод вадзіцеляў РУП «Брэстэнерга».
Сённяшнія дасягненні калектыву – несумненна, і заслуга шаноўных ветэранаў працы, якія зараз на заслужаным адпачынку. Мы ўдзячны ім за вопыт, слушнае слова падтрымкі. Заўжды рады бачыць іх у РЭС. Запрашаем на святы, арганізоўваем разам з прафсаюзным камітэтам віншаванні, падарункі, паездкі на розныя мерапрыемствы. Сіла народа, краіны, калектыву – у адзінстве.
– 22 снежня ў энергетыкаў краіны – прафесійнае свята. Вашы пажаданні калегам…
– Усім, хто працаваў і працуе ў Ляхавіцкім РЭС шчыра жадаю моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, працоўных здабыткаў, цудоўнага святочнага настрою, аптымізму і радасці ад кожнага дня. Няхай абавязкова ўсё ладзіцца, у сем’ях пануюць лад і згода, неба будзе мірным і ўсё задуманае спраўдзіцца!
– Дзякуй за размову. «ЛВ» таксама віншуе вас і калектыў раёна электрасетак з прафесійным святам. Няхай шчасце разам са святлом, цяплом і добрымі пажаданнямі прыйдзе ў кожны дом.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.





















