На вясковых паліцах густа. Тэма апытання ад «ЛВ -ці ў дастатковай колькасці ў магазінах навагодняга асартыменту, садавіны, агародніны, мясных і малочных прадуктаў

Лічаныя дні застаюцца да Новага года. І ў пераважнай большасці землякоў зараз адна з важных і першачарговых задач – падрыхтаваць падарункі для родных і блізкіх і, канешне, шчодра накрыць святочны стол. Напярэдадні святаў забяспечанасць разнастайнымі харчовымі таварамі адна з самых важных і абмяркоўваемых тэм. І калі ў горадзе надзвычай шырокі выбар гандлёвых кропак – раённай спажывецкай кааперацыі, сеткавыя, прыватныя, плюс рынак, то ў сельскай мясцовасці – усё больш сціпла, у асноўным магазіны райпо, у тым ліку аўталаўкі, у некаторых аграгарадках і вёсках – прыватныя крамы.

Ці ў дастатковай колькасці ў магазінах навагодняга асартыменту, садавіны, агародніны, мясных і малочных прадуктаў –
тэма апытання ад «ЛВ».

Уладзімір ШЫРЭЙ, намеснік старшыні праўлення райпо:
– Як гарадскія, так і сельскія магазіны райпо забяспечаны ўсім неабходным асартыментам харчовых тавараў розных пастаўшчыкоў. Гэта пытанне трымаем на пастаянным кантролі – выконваем даручэнне Прэзідэнта краіны. Асаблівы акцэнт на беларускія тавары, якія здольныя задаволіць любых пакупнікоў. Наяўнасць на паліцах магазінаў асартыментнага пераліку правяраюць і прадстаўнікі Белкаапсаюза і аблспажыўсаюза, ніякіх адмоўных момантаў не было выяўлена. На сёння ў раёне працуе 41 сельскі стацыянарны магазін райпо. Пяць аўталавак абслугоўваюць пакупнікоў у
104 населеных пунктах.
Галіна ЗАЎГАРОДНЯЯ, загадчык магазіна «Родны кут» аграгарадка Востраў:
– Як заўжды напярэдадні навагодніх святаў, пакупніцкі попыт расце. Таму папярэдне зрабілі заказ на самыя папулярныя прадукты: кансерваваныя гарошак, кукурузу, ананасы, крабавыя палачкі, каўбасныя вырабы. Аформлены дадатковы заказ на садавіну і агародніну. Акрамя таго, папулярныя ў землякоў тарты і іншыя кандытарскія вырабы. Усе заяўкі райпо выконвае ў поўным аб’ёме і своечасова.
Таццяна БУРБА, жыхарка вёскі Ганчары:
– У Ганчарах два магазіны – райпо і прыватны. Хапае розных тавараў, да калядных і навагодніх святаў абнавілі каўбаўсны асартымент, прывезлі свежыя яблыкі, агуркі, памідоры, капусту, шмат і розных салодкасцяў.
Нам няма патрэбы ехаць у горад, каб купіць неабходныя прадукты, усяго ўдосталь у нашых магазінах.

Уладзімір ПЛЕСКАЦЭВІЧ, старшыня Ганчароўскага сельвыканкама:
– Сельвыканкам надае значную ўвагу забяспечанасці гандлёвых кропак таварамі паўсядзённага попыту. Вывучаем як гандлёвую прапанову, так і тое, наколькі яна задавальняе патрэбы сяльчан. Абавязкова на парадку дня – маніторынг наяўнасці тавараў і іх кошту.
Падрыхтавала Галіна КАНЬКО.