Жыхар Ляхавіцкага раёна папоўніў рады ахвяр, якія паверылі абяцанням лёгкага заробку на гандлёвай біржы і страціў 35 000 рублёў

64-гадовы жыхар Ляхавіцкага раёна папоўніў рады ахвяр, якія паверылі абяцанням лёгкага заробку на гандлёвай біржы. Дзякуючы махлярам, якія прадставіліся прадстаўнікамі кампаніі, у суме ён страціў 35000 рублёў, расказаў начальнік Ляхавіцкага райаддзела Следчага камітэта Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ.

Падзеі пачаліся яшчэ ў лістападзе. Вясковец знайшоў у інтэрнэце прапанову пра дадатковы заробак, звязаны з інвестыцыямі, і вырашыў паспрабаваць.На працягу месяца пераводзіў грашовыя сродкі на пэўны рахунак, у месанджары яго дзеянні “курыраваў” прадстаўнік “кампаніі”…

Па даным факце райаддзел СК узбудзіў крымінальную справу.

Каб не стаць ахвярай аферыстаў, не трэба верыць абяцанням лёгкага заробку ў інтэрнэце. Перш чым укладваць грошы ў інвестыцыйныя праекты, трэба вывучыць дакладнасць прапановы, звесткі пра арганізацыі, у тым ліку знайсці на афіцыйных сайтах.
Заўважана актывізацыя аферыстаў напярэдадні святаў і выхадных дзён. Не трэба давяраць тэлефанаванням быццам прадстаўнікоў банкаў, якія пачынаюць весці гаворку пра аформленныя на імя суразмоўцы крэдыты, пераконваюць устанавіць мабільны дадатак і прадаставіць ім дыстанцыйнае абслугоўванне дзеля абароны карт-рахунка. Супрацоўнікі банкаў не тэлефануюць карыстальнікам у месанджарах і не адпраўляюць у банкаўскія ўстановы, каб аформіць крэдыт.