Людзі з вялікім сэрцам. Сёння работнікі сацыяльнай абароны адзначаюць прафесійнае свята

5 студзеня супрацоўнікі сацыяльнай абароны адзначылі прафесійнае свята.

Сёлета сістэма сацыяльнай службы адзначае 105-годдзе. Важнымі накірункамі яе дзейнасці па-ранейшаму з’яўляюцца клопат пра пажылых людзей, адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў, прадастаў-
ленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, аказанне сацыяльных паслуг, падтрымка сем’яў і г. д. Упраўленне па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама сярод іншых пытанняў курыруе своечасовае і правільнае назначэнне пенсій, працаўладкаванне незанятага насельніцтва, бяспечную працу работ-
нікаў і г. д. Шэраг сацыяльных паслуг прадастаўляе землякам тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Аснова поспеху і развіцця сацыяльнай службы – кадры – кампетэнтныя, нераўнадушныя, уважлівыя да праблем насельніцтва. Зараз у сістэме сацабароны на Ляхавіччыне працуе 130 чалавек. Сярод іх намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Смаршчок, якая восьмы год узначальвае аддзел сацабароны. А пачынала ў 1995 годзе з інспектара па асноўнай дзейнасці, была загадчыкам сектара пенсій і дапамог.
Вопытная, аўтарытэтная, ініцыятыўная, добрасумленная, Святлана Канстанцінаўна дасканала валодае пытаннямі пенсійнага забеспячэння, сочыць за новаўвядзеннямі і змяненнямі ў закана-даўстве. Назначэнне пенсіі – справа адказная. І начальнік аддзела скрупулёзна і дэталёва правярае ўсе падрыхтаваныя спецыялістамі пенсійныя справы для вынясення іх на разгляд адпаведнай камісіі райвыканкама, вядзе ўлік і праверку пенсійных спраў, якія прыбылі з іншых упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. За 2023 год спецыялісты ўпраўлення назначылі 439 пенсій і зрабілі пераразлік па 225 пенсіях. Пра якасць і прафесіяналізм у рабоце Святланы Смаршчок сведчыць змяншэнне колькасці зваротаў па пытаннях пенсійнага заканадаўства: калі ў 2021 годзе такіх было дзевяць, то летась – два. За працоўныя заслугі неаднойчы адзначалася ўзнагародамі рознага ўзроўню, мае Падзяку міністра працы і сацыяльнай абароны, была занесена на раённую Галерэю славы.
Сярод найбольш запатрабаваных у ТЦСАН формаў аказання сацыяльна-бытавых і іншых паслуг – абслугоўванне на даму сацработнікам. Такой паслугай на Ляхавіччыне карыстаюцца 589 землякоў, 19 атрымалі паслугі сядзелкі і г. д.
Пытанні аказання сацыяльных паслуг, укараненне інавацыйных формаў сацыяльнага абслугоўвання пажылых грамадзян і інвалідаў у кампетэнцыі загадчыцы аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Таісы Макарэвіч, якая ўзначальвае аддзяленне больш за два дзесяцігоддзі. Праца з адзінокімі і адзінока пражываючымі землякамі патрабуе ўважлівасці і разумення, суперажывання і цярпення. І гэтыя якасці ўласцівы Таісе Макарэвіч і яе калегам-сацработнікам. З веданнем справы і сітуацыі загачыца аддзялення арганізуе кваліфікаваны догляд з улікам ступені страты здольнасці да самаабслугоўвання і характару па-трэбы ў паслугах, інфармуе і пра дадатковыя сацпаслугі, якія прадастаўляе тэрытарыяльны цэнтр.
Сярод лепшых гучаць прозвішчы сацработнікаў Дзіны Куканауза, Таццяны Ламанос, Жанны Грынкевіч, Іны Трысцень, Вікторыі Равяка, Аксаны Кузняцовай, Іны Коршун, Таццяны Курак.
– Шчыра віншую ўсіх калег з Днём работнікаў сацыяльнай абароны! Вы дорыце людзям надзею на лепшае, дапамагаеце ў складаных жыццёвых сітуацыях, не лічыцеся з уласным часам. Няхай тая дабрыня, з якой вы ставіцеся да людзей, вяртаецца да вас у сто разоў. Здароўя вам, дабрабыту і шчасця, – адрасуе віншаванні з прафесій-
ным святам начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.