Ляховичские спасатели помогли пенсионеру

У апошнюю пятніцу сакавіка ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС патэлефанавала жыхарка вёскі Петухоўшчына, якая прасіла выратавальнікаў дапамагчы яе 74-гадоваму мужу.

Па словах спецыяліста РАНС Ірыны Тукай, выратавальнікі ўбачылі мужчыну, які вісеў у калодзежнай шахце…

Як расказаў сам пацярпелы, у калодзежы, глыбіня якога каля 7 метраў, знаходзіцца вадзяная помпа. Яе і спрабаваў запусціць вясковец. Гэту працэдуру, дарэчы, ён выконваў не раз. Спусціўся па лесвіцы ў калодзеж, папярэдне падстрахаваўшыся – абвязаў сябе вакол грудзей вяроўкай. Але пацягнуўся за інструментам, спатыкнуўся і павіс над вадой. Сітуацыю ўскладняла тое, што пятля вяроўкі моцна сціснула грудную клетку.

Выратавальнікі спрацавалі аператыўна. Брыгада ”хуткай” аказала першую дапамогу, шпіталізацыя пацярпеламу не спатрэбілася.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота з сайта http://kolomna.bu

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *