Адзін дзень з выратавальнай службай. Напярэдадні Дня выратавальніка, які ў Беларусі адзначаецца 19 студзеня, «ЛВ» «падзяжурыў» разам з работнікамі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Ляхавіцкага РАНС

Напярэдадні Дня выратавальніка, які ў Беларусі адзначаецца 19 студзеня, «ЛВ» «падзяжурыў» разам з работнікамі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Ляхавіцкага РАНС.

Раніца , 8.00 — менавіта ў гэты час  пачынаецца змена дзяжурства. Узнікае пытанне: а калі ў гэты момант паступае паведамленне, напрыклад, пра пажар, хто тады выязджае змагацца з агнём?
– Пакуль не будзе дадзены гукавы сігнал, што сведчыць пра перадачу дзяжурства, на выклік едзе каманда, якая змяняецца, – удакладняе намеснік начальніка РАНС Дзмітрый Берташ.
Змена доўжыцца 24 гадзіны. На столькі выратавальнікі пакідаюць сваіх родных і блізкіх і набываюць новы дом. Магчыма, у гэтым і ёсць сакрэт іх зладжанасці і асаблівай братэрскай падтрымкі, калі ўсе –
каманда.
Дзяжурства здавала змена пад кіраўніцтвам Івана Негарожына. На 24-гадзінную вахту заступілі выконваючы абавязкі начальніка змены Вадзім Дыдышка, старшы інструктар-выратавальнік Юрый Смаршчок і пажарны-выратавальнік Павел Саўчык, вадзіцелі Аляксандр Беляновіч і Яўгеній Свянтэцкі, дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Уладзімір Будчанін.
– Мая задача – аператыўна прыняць сігнал, які паступае
на многаканальную лінію па нумары 101. За суткі іх, дарэчы, бывае ў сярэднім каля сотні. Важна за лічаныя секунды даведацца як мага больш інфармацыі, каб адправіць дзяжурны нарад на месца здарэння. Пры неабходнасці звязваюся з іншымі экстраннымі службамі, каб скаардынаваць сумесныя дзеянні. Далей прадаўжаю трымаць сувязь з заяўнікам і дзяжурнай зменай да заканчэння ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі. Нямала званкоў, якія не тычацца надзвычайнай сітуацыі. Тэлефануюць, каб проста пагаварыць, скардзяцца на сямейныя адносіны ці недружалюбныя паводзіны суседзяў. Іншы раз цяжка дабіцца і канкрэтнага адраса, дзе па словах тэлефанаваўшага, адбылося ўзгаранне. Напрыклад, званок: «Ураджайная, гарыць гараж!»
Нарад прыехаў у вёску, узгарання не знайшлі. Высветлілася, што гарэў гараж па вуліцы Ураджайнай у адной з вёсак, – расказвае дыс-
петчар РАНС Уладзімір Будчанін.
– Пра кожнага з выратавальнікаў можна з упэўненасцю сказаць:
прафесіянал. Маюць вопыт работы, выратавальнікі са стажам дзеляцца майстэрствам – і тэарэтычным, і практычным –
з маладым папаўненнем. У нас на высокім узроўні пераемнасць пакаленняў, – адзначае Дзмітрый Берташ.


27 гадоў на выратавальным пасту старшы прапаршчык Юрый Смаршчок, які з пажарнай справай пазнаёміўся яшчэ падчас работы ў калгасе, дзе дзейнічалі пажарныя брыгады, а потым быў камандзірам аварыйна-выратавальнага паста ў Падлессі.
– У нашай службе галоўнае – узаемадзеянне і давер. Кожная змена сумесна вырашае галоўную задачу – выратаваць. Таму стараемся як мага часцей адпрацоўваць розныя сітуацыі падчас трэніровак. А яшчэ лёгка служыць, калі ведаць, што дома цябе чакаюць. Удзячны сваёй жонцы і дзецям за разуменне і клопат, – гаворыць Юрый Смаршчок.
Між іншым, акрамя ПАВЧ № 1, ляхавіцкія выратавальнікі – гэта супрацоўнікі пажарных аварыйна-выратавальных пастоў у Ліпску, Тальмінавічах, Шчэрбаве.
Тым часам начальнік ПАВЧ № 1
Валянцін Сарайкін праводзіць інструктаж па тэхніцы бяспекі, правярае гатоўнасць да дзяжурства, даводзіць важную інфар-
мацыю да асабовага складу –
такі расклад на раніцу для вырата-
вальнікаў. Валянцін Сарайкін амаль чатыры гады назад пачаў службу выратавальніка менавіта з начальніка змены Ляхавіцкага РАНС, куды трапіў па размеркаванні пасля заканчэння ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС:
– Мне пашанцавала, у нас зла-
джаны граматны калектыў, дзе з кожным можна ісці на ліквідацыю любых надзвычайных сітуацый.
А яшчэ пашчасціла вучыцца ў вопытнага калегі старшага інструктара-выратавальніка Юрыя Смаршчка, чалавека, які заўжды падтрымае і дапаможа.
Тым часам у дзяжурнай змены справа даходзіць да тэхнікі – вадзіцелі правяраюць аўтамабіль, астатнія – работу абсталявання.
Далей у раскладзе – заняткі, нібы ў школьнікаў, з тэорыяй і практыкай. З 15 снежня па 15 студзеня ў раскладзе ПАВЧ з 9.00 да 13.00 у асабовага складу прадугледжана тэарэтычная падрыхтоўка. Акрамя таго, начальнік змены праводзіць час інфармавання, вырашаюцца іншыя задачы. На гэты раз на парадку дня – спецыяльная пажарна-аварыйная падрыхтоўка, індывідуальныя і групавыя заняткі для правядзення зладжаных дзеянняў падчас ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Абавязкова –
і практычная адпрацоўка, у тым ліку не радзей за адзін раз у
месяц выезд на аб’екты (у школы, бальніцы, дзіцячы садок, на прадпрыемства), дзе мадэлюецца тая ці іншая надзвычайная сітуацыя. Перад выкананнем нарматыву –
інструктаж па тэхніцы бяспекі. Выратавальнікі апранаюць бая-
вое адзенне. Дарэчы, паспрабавала проста падняць частку «гардэробчыка» і зразумела, чаму работнікам РАНС патрэбна выдатная фізічная форма. Валянцін Сарайкін расказаў, што выратавальны набор – куртка, камбінезон, боты, крагі, каска маюць у сярэднім вагу каля 10 кілаграмаў. Плюс 16 кілаграмаў – вага апарата сціснутага паветра, з якім пажарны ўваходзіць, напрыклад, у ахоплены полымем дом. Вось і атрымліваецца, што ў сярэднім выратавальнік нясе на сабе больш за 25 кілаграмаў. Нялёгка, аднак. А ў такім абмундзіраванні трэба яшчэ і працаваць пры высокіх тэмпературах. Не дзіўна, што ў РАНС надаецца значная ўвага фізічнай падрыхтоўцы (з 16.00
да 17.00 уся дзяжурная змена зай-
маецца разнастайнымі фізічнымі практыкаваннямі.
– Адпрацоўваем тэарэтычныя веды, каб кожны быў заўжды гатовы да выканання сваіх задач. На пажары раздумваць і тлумачыць часу не будзе, кожны павінен займацца сваім участкам работы, ад гэтага залежыць, як хутка і якасна справімся, – прадаўжае ўвод у прафесійныя будні начальнік РАНС Юрый Буйкевіч.
Добры работнік – накормлены работнік. У раскладзе прадугле-
джаны абедзенны перапынак. Калі няма выкліку на ліквідацыю НС, змена збіраецца на кухні паабедаць, вечарам – на вячэру, раніцай – на сняданак. Прадумана ўсё: мікрахвалёўка, каб разагрэць прынесеную з дому ежу, халадзільнік, чайнік, ёсць і пральная машына. Атмасфера пануе пазітыўная, сяброўская, усё па-сямейнаму – калектыў адчуваецца.
Пасля абеду – гаспадарчы час. Тэрыторыя РАНС уладкаваная, тут чыста і камфортна – ідэальны парадак, наведзены самімі выратавальнікамі.
Летась у цэнтры аператыўнага кіравання РАНС быў зарэгістраваны 451 выезд выратавальнікаў.
Пакуль змена ў чаканні сігналу аб дапамозе штудзіруе тэорыю, начальнік РАНС Юрый Буйкевіч расказвае пра асноўныя пытанні, па якіх тэлефануюць па нумары 101: ліквідацыя пажараў, тушэнне тарфянікаў, ліквідацыя гнёздаў вос, шэршняў, дапамога аўтамабілям, што трапілі
ў кювет, пошукі грыбніка ці ягадніка, што заблудзіў у лесе. Часам патрабуецца дапамога дамашнім пітомцам: здымаюць
з дрэва коціка ці выцягваюць з канавы шчаня. Супрацоўнікі РАНС у любы час, пры любым надвор’і спяшаюцца на кліч аб дапамозе. Такая ў іх прафесія – выратоўваць. І спраўляюцца яны з ёй выдатна. За што ім гонар і шчыры дзякуй.