Навагоддзе пад марш Мендэльсона. Якога ўзросту снежаньскія маладыя на Ляхавіччыне?

Па інфармацыі аддзела загса райвыканкама, на Ляхавіччыне снежаньскім здаравячком стаў ляхавічанін Марк – трэцяе дзіця ў сям’і, які нарадзіўся з вагой 3 920 грамаў пры росце
55 сантыметраў.

Усяго ў снежні ў аддзеле загса бацькам выдадзена восем пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей, сярод якіх тры хлопчыкі і пяць дзяўчынак, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса Вольга Новік.
Дзмітрый, Марк, Данііл – так назвалі бацькі сыноў, дзяўчынкам далі імёны Альбіна, Марыя, Валерыя, Эмілія і Ганна.
Першынец зарэгістраваны ў адной сям’і, другое дзіця – у трох сем’ях. Адна сям’я ў снежні стала мнагадзетнай, у адной сям’і нарадзілася чацвёртае дзіця, у адной – пятае.
У снежні статус самых маладых бацькоў атрымалі 24-гадовы бацька і 18-гадовая маці. Бацькам стаў і 38-гадовы жыхар Ляхавіччыны, маці – 37-гадовая зямлячка.
У снежні марш Мендэльсона гучаў у аддзеле загса восемь разоў і адзін – у Жарабковіцкім сельвыканкаме. Для сямі пар гэты шлюб першы. Штамп у пашпарце аб заключэнні шлюбу паставілі чатыры жанчыны і столькі ж мужчын да 31-гадовага ўзросту.
Самыя маладыя снежаньскія маладыя – 25-гадовы жаніх і 18-гадовая нявеста. Вяселле згулялі і 51- гадовы жаніх, а таксама 50-гадовая нявеста.
Напярэдадні Новага года – 29 снежня – заручальнымі пярсцёнкамі абмяняліся дзве пары.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.