Давярай, але правярай. Як не трапіць на вудачку махляроў, нагадвае ўчастковы інспектар ААПП Ляхавіцкага РАУС

Статыстыка сведчыць: найбольшая колькасць супрацьпраўных дзеянняў учыняецца адносна грамадзян сталага ўзросту. Так, у мінулым годзе ў Ляхавіцкім раёне зарэгістравана 16 злачынстваў, дзе ў якасці ахвяраў – пажылыя землякі. У асноўным гэта крадзяжы (сем фактаў), крадзеж шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі
(чатыры), махлярства (два).

Як не трапіць на вудачку махляроў, нагадвае ўчастковы інспектар ААПП Ляхавіцкага РАУС Віталій Малевіч:
– Практыка паказвае, што даволі часта грамадзяне пажылога ўзросту становяцца ахвярамі з-за сваёй даверлівасці. Да якіх толькі спосабаў не прыбягаюць махляры ў адносінах да такіх людзей. Прыходзяць у дамы і кватэры пенсіянераў пад выглядам прадстаўнікоў дзяржаўных арганізацый, сацыяльнай службы, работнікаў камунгаса ці раёна электрасетак. Часта звоняць па тэлефоне – мабільным ці стацыянарным – з ілжывай інфармацыяй ад банкаўскага ці медыцынскага работніка. Папулярны ў махляроў і падман-рассылка аб выйгрышы падарункаў альбо вялікай сумы грошай. Прапануюць і лячэнне па тэлефоне, а таксама выгадна набыць лякарствы, бытавую тэхніку і іншыя тавары.
Каб не стаць ахвярай злачынцаў, лепш не здымаць трубку пры
званку з невядомага нумара. Калі вы ўсё ж адказалі і пачулі прапанову вырашыць якое-небудзь пытанне за грошы, неабходна адразу спыніць размову, перазваніць сваяку, пра якога гаварыў тэлефанаваўшы, паведаміць пра здарэнне ў міліцыю.
Ні ў якім разе не згаджайцеся на здзелкі з трэцімі асобамі:
дапамога ў перадачы грашовых сродкаў кур’ерам, якія быццам аддадуць іх вашым блізкім, якія трапілі ў бяду. Ніколі не назы-
вайце і не перадавайце пін-код, трохзнакавы код на адварот-
ным баку банкаўскай карткі ці аднаразовы пароль з смс.
Нават выкананне самых мінімальных правілаў дазволіць захаваць маёмасць. Калі вы ўсё ж сталі ахвярай махляроў, абавязкова звяртайцеся ў бліжэйшы аддзел міліцыі
ці да ўчастковага.