Пачута і вырашана. Звароты грамадзян застаюцца прыярытэтным напрамкам у рабоце КДК Брэсцкай вобласці


У 2023 годзе ў Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці паступіла 506 зваротаў грамадзян. Практычна палова (245) з іх паступіла на прамыя тэлефонныя лініі або падчас прыёму грамадзян. Такі фармат узаемасувязі дае магчымасць максімальна аператыўна вырашаць пытанні ў цесным супрацоўніцтве з мясцовай уладай.
З дапамогай гарачай лініі ў КДК Брэсцкай вобласці падрабязна вывучылі арганізацыю транспартных зносін у рэгіёне, іх максімальную адпаведнасць патрэбам насельніцтва.
Так, вырашана праблема жыхароў бліжэйшага прыгарада г. Брэста (в. Закій), вымушаных дабірацца да прыпыначнага пункта тры кіламетры па лесе. Пасля звароту на гарачую лінію ўнесены змены ў расклад гарадскога аўтобуса № 23.
Таксама ўзгоднены дадатковыя маршруты аўтатранспарту па напрамку «Клецк – Ганцавічы» і назад. Прыняты рашэнні аб запуску ў тэставым рэжыме дадатковых маршрутаў «Высокае – Навасёлкі» і «Івацэвічы – Аброва» з заездам аўтобуса ў аг. Святая Воля.
Устараняюцца выяўленыя па зваротах грамадзян недахопы і парушэнні ў асобных сельскагаспадарчых арганізацыях Брэсцкай вобласці. У некаторых вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці.
Напрыклад, безгаспадарлівасць і антысанітарыя ў адной з гаспадарак Ганцавіцкага раёна сталі падставай для вызвалення яе кіраўніка ад пасады і прыцягнення работнікаў гаспадаркі да дысцыплінарнай адказнасці. Да дысцыплінарнай адказнасці за адсутнасць парадку на даручанай тэрыторыі прыцягнуты і работнікі сельвыканкама.
У 2023 годзе ў сферы работы з насельніцтвам праведзена 27 праверачных мерапрыемстваў. За дапушчаныя парушэнні тры юрыдычныя і дзевяць фізічных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накладзена штрафаў і прад’яў-
лена прэтэнзій аб кампенсацыі шкоды ці вяртанні сродкаў на агульную суму амаль 112 тысяч рублёў, 70 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, адна службовая асоба вызвалена ад займаемай пасады.
КДК Брэсцкай вобласці прадоўжыць кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян, а таксама пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
КДК Брэсцкай вобласці.