Крымінал. Здарэнні Ляхавіцкага раёна

Доўгія рукі
Неаднаразова судзімы жыхар раёна 1997 г.н. выкраў з чужога дома электрагенератар і прадукты на суму больш за 500 рублёў. РАСК узбудзіў крымінальную справу. Вясковец заключаны пад варту, вядзецца следства.
Жыхар раёна 1994 г.н. яшчэ ў верасні 2023 года прадаў крадзены тэлефон. Па факце збыту матэрыяльных каштоўнасцяў, здабытых заведама злачынным шляхам, РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 236 Крымінальнага кодэкса. Справа накіравана ў суд. Аматару чужых рэчаў пагражае пакаранне ад штрафу
да пазбаўлення волі да трох гадоў.

За руль – з правамі!
24 студзеня райаддзел СК узбудзіў крымінальную справу ў адносінах да жыхара раёна 1998 г. н., які неаднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне матацыклам
без права кіравання.

Банкет з крымінальным працягам
Сумеснае распіццё алкаголю закончылася для вяскоўца крымінальнай справай. Гаспадар дома, калі спіртное закончылася, не захацеў працягваць банкет. Тады 31-гадовы госць сілай забраў бутэльку з 40-градуснай.
Згодна з Крымінальным кодэксам, яму пагражае ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
начальнік РАСК.