«Завірусілася» фотаскарга на стан сцен у пад’ездзе па адрасе вуліца Гагарына, 11 у Ляхавічах

У адным з паблікаў «завірусілася» фотаскарга на стан сцен у пад’ездзе па адрасе вуліца Гагарына, 11 у Ляхавічах.

Як адзначалася, супрацоўнікі камунгаса пэўны час не рэагавалі на сітуацыю. «ЛВ» высветліў падрабязнасці. А праблема ёсць, і сур’ёзная – з пятага паверха з даху па лесвічнай клетцы працякае, на плітцы ствараюцца лужыны. Сёння па адрасе працавалі работнікі аварыйна-тэхнічнай службы КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».

– Пасля абследавання высветлілася, што па даным адрасе зафіксавана няспраўнасць ліўнёвай каналізацыі, якая размяшчаецца на даху дома. Цяпер праведзены дэмантаж участка сцяны, у якой знаходзіцца каналізацыйная труба. Сітуацыю выправім: правядзём мантажныя работы і адновім сцены пасля правядзення рамонтных работ, – адзначыў старшы майстар участка «Жылфонд» камунгаса Дзяніс Леснік.