Памятка выбаршчыка

✓ Яшчэ сёння на выбарах дэпутатаў можна прагаласаваць датэрмінова. Участкі для галасавання адкрыты з 12.00 да 19.00 без перапынку на абед.
Афіцыйнага пацвярджэння прычын, па якіх выбаршчык не можа прагаласаваць у асноўны дзень правядзення выбараў, не патрабуецца.

✓ У асноўны дзень галасавання на ўчастак можна прыйсці
з 8.00 да 20.00.

✓ Кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых асоб не дапускаецца!

✓ Бюлетэні выдаюцца выбаршчыкам пры прад’яўленні пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты, біяметрычнага пашпарта, ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), вадзіцельскіх правоў. Прагаласаваць можна таксама, прад’явіўшы пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі ці білет навучэнца.

✓ Калі ў час запаўнення бюлетэня выбаршчык дапусціў памылку або сапсаваў бюлетэнь, то ён можа звярнуцца
да членаў участковай выбарчай камісіі і атрымаць новы
бюлетэнь для галасавання. Але такім правам выбаршчык можа скарыстацца толькі адзін раз.

✓ Забаронена фота- і відэаздымка запаўнення бюлетэню для галасавання.

✓ Выбаршчыкі, якія жадаюць прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі, а па месцы фактычнага пражывання, маюць права звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію па месцы пражывання
да 24 лютага. Пры гэтым варта ўлічваць, што грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта і пры наяўнасці дакумента, што пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання.
У адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года ўключэнне ў спіс выбаршчыкаў, не зарэгістраваных на тэрыторыі ўчастка для галасавання, не прадугледжана законам.

Выбаршчыкі атрымаюць:
у раённым цэнтры – па тры бюлетэні (па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абласнога Савета дэпутатаў, а таксама гарадскога і раённага Савета дэпутатаў); у сельскіх населеных
пунктах – па чатыры бюлетэні (па выбарах дэпутатаў Палаты
прадстаўнікоў, абласнога Савета дэпутатаў, раённага Савета дэпутатаў, а таксама сельскага Савета дэпутатаў).