Наш дэпутат у Парламенце Георгій Хлябовіч

Фота з архіва «Ляхавіцкага весніка»

ЦВК Беларусі 1 сакавіка аб’явіла канчатковыя вынікі выбараў дэпутатаў

«25 лютага ў Рэспубліцы Беларусь праведзены адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў двац-цаць дзявятага склікан-ня. Упершыню ў Бела-русі праведзены выбары дэпутацкага корпуса ў такім фармаце на падставе абноўленай Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, – расказаў старшыня ЦВК Ігар Карпенка. – Выбар-чая кампанія прайшла ў тэрміны, устаноў-леныя заканадаўствам і каляндарным планам арганізацыйных мерап-рыемстваў па падрых-тоўцы і правядзенні адзі-нага дня галасавання, за-цверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй».
Выбары і галасаванне забяспечвалі 6 805 выбарчых камісій. У іх склад было ўключана 66 692 чала-векі. У краіне працавалі 45 505 нацыянальных і 294 замежныя (міжна-родныя) наглядальнікі. Актыўна праявіла сябе на выбарах моладзь. З агульнай колькасці ўключаных у спісы ўпершыню галасуючых грамадзян прыйшлі
на выбары амаль 77 працэнтаў.
У адзіны дзень галасавання выбрана 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 511 дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў.
Працэнт выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні па Рэспубліцы Беларусь, склаў 73,14 працэнта, у тым ліку па Брэсцкай вобласці – 76,20 працэнта.
Прадстаўляць інтарэсы жыхароў Ляхавіцкага, Баранавіцкага і Ганца-віцкага раёнаў у ніжняй палаце Парламента будзе Георгій Хлябовіч, які абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
Па інфармацыі ЦВК, першая сесія Палаты прадстаўнікоў у новым скліканні адбудзецца 22 сакавіка.