Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна! Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Прыміце віншаванні з  дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
15 сакавіка споўніцца 30 гадоў з дня прыняцця першай Канстытуцыі суверэннай беларускай дзяржавы, а таксама заснавання інстытута прэзідэнцтва.
Асноўны Закон адлюстроўвае вопыт і дасягненні, набытыя за многія стагоддзі гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця дзяржавы. Будучыня любой краіны – у руках яе грамадзян. Сваёй штодзённай стваральнай працай, творчасцю і талентамі мы ўносім важны ўклад ва ўмацаванне суверэнітэту і працвітанне Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя землякі!
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру і дабра, дабрабыту і аптымізму, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў у імя развіцця і працвітання нашай роднай Беларусі!

РАЁННЫ  ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.             РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.