Канстытуцыі – 30! Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны. У Канстытуцыі закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад’емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады. Палажэнні Канстытуцыі знаходзяць сваё развіццё ў бягучым заканадаўстве.
Да ліку асноўных прынцыпаў, што пранізваюць нормы Канстытуцыі, варта аднесці: вяршэнства права; гарантыю і захаванне правоў чалавека і грамадзяніна; дэмакратычны парадак фарміравання органаў улады.
Канстытуцыя ўвасобіла ў сабе гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці.
Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці.