Люстэркавая дата шлюбу. На Ляхавіччыне люты адзначаны нараджэннямі дзесяці хлопчыкаў і шасці дзяўчынак

На Ляхавіччыне люты адзначаны нараджэннямі дзесяці хлопчыкаў і шасці дзяўчынак, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.

Адэліна, Ангеліна, Варвара, Ясенія,Марыя і Тавіфа – імёны лютаўскіх дзяўчынак. У спісе хлапчуковых імёнаў – два Арцёмы і Аляксандр, Арсеній, Уладзіслаў, Глеб, Макар, Мацвей, Платон і Цімафей.
Здаравячком месяца стаў Мацвей, які нарадзіўся з вагой 4 100 грамаў і ростам 55 сантыметраў. У сям’і ён другое дзіця.
Першае дзіця нарадзілася ў пяці сем’ях, другое – у васьмі. Зарэгістраваны нараджэнні трэцяга, чацвёртага і восьмага дзіцяці.
Сярэдні ўзрост бацькі – 35 гадоў, маці – 30.
Самым маладым бацькам стаў 27-гадовы жыхар Ляхавіччыны, маладая маці – 19-гадовая. Стаў бацькам 52-гадовы зямляк,
маці – 42-гадовая жыхарка раёна.
Другі месяц года на Ляхавіччыне стаў шлюбным для васьмі пар. Дзве пары зарэгістравалі свае адносіны ў сельвыканкамах – Крывошынскім і Востраўскім. А адна пара выбрала датай стварэння сям’і люстэркавую – 24.02.2024.
Сярэдні ўзрост лютаўскага жаніха – 40 гадоў, нявесце – 37. Марш Мендэльсона гучаў для 66-гадовага жаніха і для 70-гадовай нявесты. Юныя маладыя ў лютым – 20-гадовы жаніх і 19-гадовая нявеста.

Наталля НЕСЦЯРОВІЧ.