Сегодня во всех учреждениях образования Ляховичского района проходит единый информационный час в рамках проекта «Школа Активного Гражданина»

21 сакавіка ў ДУА “Малагарадзішчанская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна” адбыўся занятак ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання)”. Пад час інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся” вучні 8-10 класаў даведаліся пра адданых сваёй справе людзей нашай краіны, якія штогод працуюць на карысць Джяржавы.

Госцем мерапремства быў старшыня Альхоўскага сельскага выканаўчага камітэта – Вячаслаў Барысавіч Кулак, які пазнаёміў навучэнцаў са сваёй біяграфіяй, працоўнымі буднямі і некаторымі праектамі дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні моладзі. Вячаслаў Барысавіч адзначыў, што не толькі высокія ўзнагароды, званні і пасады сведчаць аб тым, што уклад чалавека ў развіццё сваёй краіны варты высокай ацэнкі.
Штодзённая добрасумленная праца, клопат аб сваёй сям’і, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, Радзімы, прыхільнасць маральным ідэалам — гэта тое, што, бясспрэчна, можна аднесці да характарыстыкі беларусаў.
У ШАГу 2 “Мы разважаем”, у фармаце тэлевізійнага праекта “100 пытанняў даросламу” вучні даведаліся, якія асабістыя якасці трэба развіваць, каб стаць паспяховым у сваёй справе чалавекам; як дабівацца пастаўленых мэт; ці трэба цікавіцца пытаннямі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны тым, хто не дасягнуў 18-гадовага ўзросту.

Падчас рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі дыялога. Навучэнцы адказалі на пытанні:

  • Што значыць быць грамадзянінам сваёй краіны? Што неабходна, каб стаць годным грамадзянінам сваёй краіны? Што значыць «мець грамадзянскую пазіцыю»?
    Мы павінны адчуваць сябе датычнымі да жыцця нашай дзяржавы, нашага народа і разумець, што ад актыўнай пазіцыі кожнага залежыць жыццё краіны.