Сёння Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і хрысціяне каталіцкай канфесіі!
Прыміце сардэчныя віншаванні з вялікім святам Уваскрэсення Хрыстова.

Свята Вялікадня сімвалізуе радасць жыцця і высокіх маральных ідэалаў, увасабляе агульначалавечыя каштоўнасці – любоў, спагаду, міласэрнасць і імкненне да стварэння.
Радасць велікодных урачыстасцяў з’яўляецца кропкай адліку для новых добрых спраў, дапамогі тым, хто ў ёй мае патрэбу, яднання дзеля міру і згоды ў грамадстве.
Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды будуць спакой, цяпло і ўтульнасць. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ва ўсіх добрых пачынаннях.
Са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ  КАМІТЭТ.   РАЁННЫ  САВЕТ  ДЭПУТАТАЎ.