Чысціня – справа агульная. У Беларусі аб’яўлены суботнік

За час месячніка добраўпарадкавання Ляхавіччына стала больш чыстай, прыгожай і ўтульнай. Абнаўляюцца тэрыторыі, агароджы і фасады будынкаў, знікае старое лісце, смецця і самарослага хмызняку становіцца менш, а зеляніны – больш… Далучыцца да навядзення парадку могуць усе, незалежна ад узросту і месца працы! Месячнік у раёне працягваецца, і гэта субота для многіх – працоўная.
У Беларусі аб’яўлены суботнік.

Традыцыйны вясновы рэспубліканскі суботнік мае на ўвазе не толькі паўсюднае навядзенне парадку, але і вялікія і важныя справы. Мы разам уносілі свой уклад у будаўніцтва бальніц, у тым ліку РНПЦ «Маці і дзіця», узвядзенне і рамонт аб’ектаў для дзіцячага адпачынку і аздараўлення, аднаўлялі помнікі і будавалі музей Вялікай Айчыннай вайны. Пералік зробленага за кошт сродкаў, сабраных на суботніках, унушальны!
Сёлета трэцяя частка грошай, заробленых у дзень правядзення суботніка, пойдзе на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, астатняе – на рэканструкцыю мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы.