Лекцыя на тэму здароўя. У Ляхавіцкай ЦРБ правядзе майстар-клас і прыём пацыентаў загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі, прафесар, доктар медыцынскіх навук

25 красавіка 2024 года ў 12.00 ва УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі, прафесар, доктар медыцынскіх навук Кулеш Сяргей Дзям’янавіч прачытае лекцыю на тэму «Першасная і другасная прафілактыка інсульту», правядзе майстар-клас і прыём пацыентаў.