З удзячнасцю да герояў. Нашчадкі

Іван Буцько з вёскі Мыслабаж у 1945-м не дайшоў да Берліна ўсяго 5 кіламетраў.

Заўтра наша краіна адзначае сваё самае галоўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). І тое, што яно “прывязана” да вызвалення беларускай сталіцы ад фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, – вялікая гістарычная справядлівасць.

18 гадоў назад нашы суайчыннікі прынялі такое рашэнне на рэспубліканскім рэферэндуме. Гэта даніна павагі ваеннаму пакаленню, на долю якога выпалі жорсткія выпрабаванні. Пакаленню, якое пакінула сваім нашчадкам самы шчодры і самы неацэнны дар – мірнае неба над галавой.

І сёння, праз 7 дзесяцігоддзяў пасля вызвалення Беларусі ад фашызму, і шмат дзесяцігоддзяў пасля мір і памяць пра подзвіг народны будуць самай дарагой спадчынай для наступных пакаленняў.

Мы памятаем. Мы цэнім. І абяцаем свята берагчы мір, за які заплачана вельмі дарагой цаной.

З удзячнасцю і бязмежнай павагай, ВАШЫ НАШЧАДКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *