Хто можа стаць следчым?

●Прафесію следчага можна атрымаць у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, а таксама на юрыдычных факультэтах вышэйшых навучальных устаноў.

Для паступлення на службу ў Следчы камітэт неабходна з’яўляцца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, мець жаданне быць следчым, валодаць неабходнымі маральнымі, дзелавымі якасцямі, прайсці стажыроўку, прафесійны адбор і атрымаць медыцынскую даведку ўстаноўленага ўзору.
Супрацоўніку Следчага камітэта і членам яго сям’і прадастаўляюцца сацыяльныя льготы і гарантыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, пенсійнае забеспячэнне з 48-гадовага ўзросту, медыцынскае абслугоўванне, дзяржаўнае страхаванне,
магчымасць атрымання арэнднага жылля, выплата грашовай кампенсацыі расходаў па дагаворы найму прыватнага жыллёвага фонду і перспектыва будаўніцтва ўласнага жылля з выкарыстаннем ільготнага крэдыту, і іншае.
Калі вы валодаеце аналітычным мысленнем, прынцыповыя, настойлівыя, камунікабельныя, то можаце стаць кандыдатам для прыняцця на службу ў Следчы камітэт.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў Ляхавіцкі РАСК па адрасе: г. Ляхавічы, вуліца Дзесюкевіча, 43
(тэл. 2-17-48, 6-22-14).