«Вертыкаль» выходзіць на спортпляцоўку. У Ляхавічах прайшоў занальны этап спаборніцтваў абласной спартакіяды «Вертыкаль»

У Ляхавічах прайшоў занальны этап спаборніцтваў абласной спартакіяды «Вертыкаль», прымеркаванай да 85-годдзя Брэсцкай вобласці.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Гульнявыя залы мясцовай ДЮСШ і аграрнага каледжа ў мінулую суботу сталі пляцоўкай для дэманстрацыі спартыўнага майстэрства работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў улады.

Высокі напал эмоцый, гульнявы азарт і заўсёднае спартыўнае жаданне перамагчы – і ўсё гэта ў добразычлівай і вельмі патрыятычнай атмасферы, аздобленай сцягамі кожнага рэгіёна-ўдзельніка і Брэстчыны, якая гэтымі днямі адзначае свой юбілей.
За права стаць мацнейшымі ў міні-футболе, баскетболе і валейболе змагаліся каманды з Брэсцкага абл-выканкама, Баранавіцкіх гарвыканкама і райвыканкама, Ганцавіцкага і Ляхавіцкага райвыканкамаў.
Традыцыйна моцная ў спартыўным плане каманда аблвыканкама і на гэты раз прадэманстравала майстар-клас. На яе рахунку – перамогі ў занальным этапе ў гульні ў баскетбол і валейбол. А вось перамогу на футбольнай пляцоўцы ў напружанай барацьбе атрымалі гаспадары спартзалы – ляхавічане.
Занальныя этапы адначасова праходзілі ў Пружанах, Іванаве і
Кобрыне. Іх пераможцы, у тым ліку міні-футбольная каманда Ляхавіцкага райвыканкама, 6-7 снежня сустрэнуцца ў абласным цэнтры на фінальных спаборніцтвах.
Святлана СТЫКУЦЬ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.