Дапамога як лад жыцця. У Ляхавічах Дню валанцёраў прысвяцілі фестываль «Разам мы зробім больш»
Праца валанцёраў – важная і патрэбная. Гэта неаднаразова гучала падчас урачыстай цырымоніі, якая прайшла ў ГДК напярэдадні Міжнароднага дня добраахвотнікаў, які яшчэ называюць Днём валанцёраў.

Святу тых, хто гатовы ахвяраваць уласным часам дзеля дапамогі іншым, у Ляхавічах прысвяцілі фестываль «Разам мы зробім больш». Працягваць руку падтрымкі людзям з інваліднасцю, шматдзетным сем’ям, пажылым – у нашай краіне справа гонару.
Словы ўдзячнасці і він-шаванні тым, для каго валанцёрства стала ладам жыцця, адрасавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак. Яна адзначыла, што дзякуючы валанцёрам свет становіцца больш доб-рым, бяспечным, шчаслівым, і ўручыла Падзякі раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа лепшым з лепшых у розных намінацыях.
Лепшым валанцёрскім атрадам у раёне стаў атрад «Пошук» з гімназіі, а яго кіраўнік Вікторыя Салаўёва –
пераможцай намінацыі «лепшы кіраўнік валанцёрскага атрада». Лепшым валанцёрам у аказанні дапамогі пажылым грамадзянам прызнана Мілана Стрэльнікава, па рабоце з дзецьмі – Наталля Усенка, па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі – Кірыл Красоўскі, па аказанні дапамогі ўразлівым катэгорыям насельніцтва – Алена Дзямід, лепшым валан-цёрам медыка-сацыяльнай службы Чырвонага Крыжа «Дапамога» – Ала Леваш.
Старшыня раённай арга-нізацыі Чырвонага Крыжа Жанна Лешык падкрэсліла, што валанцёрскі рух раёна прадстаўлены 128 добраах-вотнікамі рознага ўзросту, аб’яднанымі ў 16 атрадаў, з якіх 14 дзейнічаюць ва ўстановах адукацыі Ляхавіччыны. Кожны з іх атрымаў на фестывалі Падзяку, падарункі і шчырыя словы ўдзячнасці за нераўнадушша, ініцыя-тыўнасць і міласэрнасць.
У атрадзе «З добрым сэрцам» ТЦСАН шчыруюць пяць валанцёраў сярэб-ранага ўзросту: Ала Леваш, Яўгенія Бельмач, Валянціна Чаранкевіч, Людміла Фаміна і Валянціна Сакалоўская (кіраўнік Святлана Яраш). Маладыя душой, яны заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу землякам.
З пачатку года валанцёры раённай арганізацыі прынялі ўдзел у трох сотнях акцый, дзякуючы якім больш за паўтысячы землякоў атрымалі разнастайную дапамогу. Так, валанцёры сярэбранага ўзросту да Дня ведаў перадалі
37 дзецям з мнагадзет-ных сем’яў канцылярскія наборы, сабраныя жыхарамі Ляхавіччыны ў дабрачынную скрыню, устаноўленую ў магазіне «Тры цаны».
У кастрычніку пры падвядзенні вынікаў работы Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа за 9 месяцаў валанцёрская работа Ляхавіцкай раённай арганізацыі па зборы рэчаў і абутку ад насельніцтва праз кантэйнер адзначана як лепшая ў Беларусі.
Гучныя апладысменты на свяце гучалі і ў адрас валанцёрскай групы хуткага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, у складзе якой прадстаўнікі РАНС, устаноў адукацыі, ТЦСАН і іншыя.
У фае ГДК для гасцей праца-валі фотавыставы валанцёрскіх атрадаў «Валанцёр – гэта ты» і «Дрэва дабрыні», можна было павучыцца і аказанню першай меддапамогі.
Цудоўным падарункам для ўсіх землякоў з добрым сэрцам сталі нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні таленавітых ляхавіцкіх артыстаў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

