Успамінаючы Рэйтана. У мінулую суботу ў палацава-паркавым ансамблі “Грушаўка” прайшоў фестываль сучаснага мастацтва /фота/

Фэстаўская фотагалерэя.

У мінулую суботу ў палацава-паркавым ансамблі “Грушаўка” прайшоў фестываль сучаснага мастацтва “ДАХ-ХХV”, арганізаваны арт-суполкай імя Тадэвуша Рэйтана. Прыняць удзел у ім запрасілі прыхільнікаў музыкі, паэзіі, графікі, фотамастацтва.

У старадаўняй сядзібе было шматлюдна. Гучалі творы ў выкананні фальклорна-этнаграфічных гуртоў і асобных выканаўцаў з розных куткоў Беларусі. Паэму пра Грушаўку чытаў аўтар, наш зямляк Іосіф Бацечка. Працягам стаў кінапаказ дакументальных стужак, сярод якіх і праект АНТ “Тадэвуш Рэйтан: беларускі ДонКіхот”. Нямала жадаючых было палюбавацца графічным цыклам “Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі”. Ды і іншыя выставы, у тым ліку і фотаздымкаў, не пакінулі гледачоў абыякавымі.

На гэтым фэст не закончыўся: на працягу некалькіх дзён у сядзібе славутага роду Рейтанаў праходзіў пленэр.

Арганізатары фестывалю падзякавалі раённай уладзе, кіраўніцтву лясгаса, камунгаса, раёна электрасетак, жыхарам вёсак Пашкоўцы і Грушаўка за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства.

Мікалай ДАБРЫЯНЕЦ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Непаўторна гучала валынка.

Моманты свята...

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *