Паслугі ў розніцу і карпаратыўна. 5 студзеня банкаўскія і фінансавыя работнікі адзначаць прафесійнае свята
Цэнтр банкаўскіх паслуг № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Ляхавічы сёння, па сутнасці, сучасны офіс, дзе створаны выдатныя ўмовы як для кліентаў, так і для супрацоўнікаў. Працуе электронная чарга, маюцца асобныя кабінкі, інфакіёск і г. д.

З пачатку года тут выпушчана больш за 6 550 плацежных картак, паступіла 1 152 заяўкі на крэдыты, і ўсе яны адобраны. Асаблівай папулярнасцю ў жыхароў Ляхавіччыны карыстаецца крэдыт «На родныя тавары», якім паспелі скарыстацца 335 чалавек. Сярод запатрабаваных банкаўскіх прадуктаў – карта навучэнца. Сёлета праект укаранёны і ў Ляхавіцкім аграрным кале-джы, дзе перавагі карты навучэнца ўжо ацанілі 139 першакурснікаў.
У розных падраздзяленнях і на розных участках ЦБП № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк» працуюць больш за два дзясяткі спецыялістаў, і ад укладу кожнага з іх залежыць поспех усёй арганізацыі. Найбольшы стаж у ЦБП – 32 гады – маюць Наталля Праневіч і Ірына Максімчык. У кожнай з іх у працоўнай кніжцы пазначана адзінае месца працы. Першы залік Ляхавіцкае аддзяленне № 6458 Ашчаднага банка Рэспублікі Беларусь, а наступныя радкі датычаць рэарганізацыі ўстановы і змены пасад.
Наталля Праневіч па адукацыі эканаміст і ў цэнтры банкаўскіх паслуг трэці год узначальвае сектар рознічнага і карпаратыўнага бізнесу. А пачынала прафесійны шлях з кантралёра-касіра і была адной з першых, хто займаўся афармленнем і выдачай плацежных банкаўскіх картак. Сваю справу яна стараецца выконваць адказна і дакладна і з уласцівай ёй ветлівасцю і сардэчнасцю. Дырэктар ЦБП № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк» Рыта Пракуда адзначае, што ў зладжанай рабоце сектара непасрэдная заслуга і яе загадчыка Наталлі Праневіч. Энергічная і жыццярадасная, доб-ры арганізатар, яна ў гушчыні не толькі прафесійных падзей, але і ў грамадскай дзейнасці: актыўны ўдзельнік турзлётаў, аўтапрабегаў, конкурсаў і г. д.
Банк стаў важнай часткай жыцця і прафесійнай дзейнасці і вядучага спецыяліста па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг ЦБП № 117 Ірыны Максімчык. Спецыяліст высокага класа з багатым вопытам работы – так характарызуе яе кіраўніцтва. Візітная картка Ірыны Максімчык – кампетэнтнасць, камунікабельнасць, з кожным кліентам яна ўмее пабудаваць дыялог і выклікаць давер.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.




