Задача №1.Праведзена камісійнае абследаванне школ і дзіцячых садоў у Ляхавіцкім раёне.

Новы навучальны год для многіх устаноў адукацыі ў краіне пачаўся з дадатковых праверак тэхнічнага стану. Прычынай паслужыла абрушэнне часткі будынка гімназіі ў Крычаве.

5 верасня праведзена камісійнае абследаванне 9 школ і дзіцячых садоў у Ляхавіцкім раёне. У камісію на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Вячаславам Самахвалам уваходзілі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РАНС,упраўлення капітальнага будаўніцтва і КУП “Ляхавіцкая архітэктура”, ПМК-13, буднагляду. Пры аглядзе ўвага звярталася на стан фундаментаў, сцен, парапетаў, падлогі, перакрыццяў, на функцыянаванне інжынерных сістэм, каналізацыі, у тым ліку ліўнёўкі. Не засталіся без увагі актавыя і спартыўныя залы. Ацэньваліся надзейнасць канструкцыі і магчымасць бяспечнай эксплуатацыі. Складзены адпаведныя акты і прыняты меры па ўхіленні выяўленых недахопаў у гімназіі, СШ №1 і № 2, цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ДЮСШ, Падлескім і Дараўскім дзіцячым садзе-школе, СШ і дзіцячым садзе ў Свяціцы.

Падчас абследаванняў сур’ёзная размова ішла і пра стан пажарнай бяспекі на аб’ектах адукацыі.

Валерый РАВІНСКІ,

начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *