У першую суботу лютага. Сёння ва ўсіх школах Ляхавіччыны пройдуць вечары сустрэч школьных сяброў

Многія дарослыя з нецярпеннем чакаюць першую суботу лютага. Традыцыйна ў гэты дзень у школах прызначаюць спатканне з дзяцінствам і юнацтвам.

І вось, пакінуўшы ўсе дамашнія клопаты і службова-рабочыя пытанні, спяшаюцца з усіх куточкаў Беларусі і не толькі ў сваю родную школу на доўгачаканую сустрэчу з былымі аднакласнікамі, настаўнікамі. І зусім няважна – год, пяць, дзесяць, дваццаць ці нават паўстагоддзя прайшло з таго часу, калі прагучаў апошні школьны званок. Што можа быць цудоўней непараўнальнага імгнення, калі адчыняюцца школьныя дзверы і насустрач спяшаецца тваё юнацтва.
Вось і сёлета ва ўсіх школах Ляхавіччыны пройдуць вечары сустрэч школьных сяброў. «ЛВ» таксама разам са сваімі чытачамі перагарне старонкі школьных альбомаў. Чакайце справаздачу ў бліжэйшым нумары раёнкі, а таксама на інтэрнэт-рэсурсах.