З мноствам эмоцый прайшла экскурсія для ўдзельнікаў праекта «Зімовы маршрут» у музеі баявой і працоўнай славы СШ № 2 г. Ляхавічы

На адным дыханні з мноствам эмоцый прайшла экскурсія для ўдзельнікаў праекта «Зімовы маршрут» у музеі баявой і працоўнай славы СШ № 2 г. Ляхавічы.

На дыялогавай пляцоўцы «Дыялог пакаленняў» студатрадаўцы сустрэліся з ветэранамі камсамольскага руху Ляхавіччыны Ганнай Малевіч і Мікалаем Юруцём, якія падзяліліся ўспамінамі пра сваё багатае на падзеі камсамольскае жыццё. Моладзь з інтарэсам слухала натхнёныя ўспаміны суразмоўцаў старэйшага пакалення, захапляючыся іх энергіяй, мэтанакіраванасцю.