Я ў БДУІР пайшоў… Курсант ваеннага факультэта БДУІР выступіў перад навучэнцамі СШ № 1 г. Ляхавічы

Курсант другога курса ваеннага факультэта БДУІР Эдгар Александровіч 7 лютага выступіў перад навучэнцамі старэйшых класаў сярэдняй школы № 1 г. Ляхавічы з прафарыентацыйнай гутаркай аб парадку паступлення ў сваю навучальную ўстанову.
Расказаў пра асаблівасці паступлення, навучання, быту і вольнага часу курсантаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам далейшай службы выпускнікоў факультэта ў органах пагранічнай службы, магчымасцям кар’ернага росту. Школьнікаў цікавіла пытанне грашовага забес-
пячэння курсанта і маладога афіцэра, на якія былі дадзены падрабязныя адказы.
Газета «ВМЕСТЕ» СШ № 1.