Інтэлектуальная бітва пакаленняў. 28 лютага ў Ляхавічах прайшоў інтэлектуальны турнір «Мы народ гэтай гордай і моцнай краіны»
Прафсаюз не дае сумаваць ні сённяшнім работнікам устаноў адукацыі Ляхавіччыны, ні ветэранам педагагічнай працы. Наадварот, стараецца падтрымліваць ініцыятыўнасць, сувязь розных пакаленняў – навучэнцаў, іх старэйшых таварышаў – настаўнікаў.


28 лютага ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па ініцыятыве Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ў межах сумеснага пасяджэння савета ветэранаў і маладзёжнага савета прайшоў інтэлектуальны турнір «Мы народ гэтай гордай і моцнай краіны».
–Стараемся як мага часцей арганізоўваць сумесныя мерапрыемствы, якія аб’ядноўваюць розныя пакаленні. Гэта вельмі важная для выхавання ў падрас-таючага пакалення павагі да старэйшых, патрыятызму. Нашым шаноўным ветэранам-педагогам, якія зараз на заслужаным адпачынку, ёсць што расказаць моладзі, чым падзяліцца з юнакамі і дзяўчатамі, іх вопыт – жыццёвы і настаўніцкі –
каштоўны. У вялікай сям’і педагогаў Ляхавіччыны даволі актыўна працуе раённы савет ветэранаў, які ўзначальвае Таццяна Петух. Стараецца не адставаць па актыўнасці і маладзёжны савет пад старшынством настаўніка Малагарадзішчанскай СШ Сяргея Лешыка, – расказвае раённы прафсаюзны лідар педагогаў Людміла Хмарук.
Удзел у інтэлектуальным марафоне ўзялі дзве каманды, у складзе якіх – прадстаўнікі ветэранскага і маладзёжнага саветаў, школьнікі – члены БРСМ. Кожная з інтэлектуальных дружын прадэманстравала добрыя веды, зацікаўленасць, а таксама ўзаемападтрымку і дапамогу. А выдатным бонусам стала ўзнагароджванне грама-тамі, падарункамі і салодкімі пачастункамі.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.








