Праверка гатоўнасці ў Ляхавіцкім раёне

Падчас рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў асенне-зімовы перыяд, якая доўжыцца з 1 па 31 кастрычніка, работнікі РАНС праводзяць пажарна-прафілактычнае абследаванне домаўладанняў сацыяльна-неабароненай катэгорыі грамадзян. Асаблівая ўвага звяртаецца на стан печаў, электраправодкі і электраабсталявання, наяўнасць і працаздольнасць устаноўленых аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

У перыяд з 1 па 7 кастрычніка работнікі РАНС сумесна з прадстаўнікамі РАУС, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, энерганагляду, сельвыканкамаў абследавалі 65 домаўладанняў на тэрыторыях Крывошынскага, Начаўскага, Жарабковіцкага сельсаветаў і ў Ляхавічах. 59 абследаваных домаўладанняў належаць шматдзетным сем’ям і сем’ям, што выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў. У 4 выпадках выяўлены парушэнні правіл пажарнай бяспекі, па 2 чалавекі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ППБ пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраправодкі. Рэкамендацыю ўстанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік атрымалі гаспадары 43 домаўладанняў. Падчас акцыі праінструктаваны па пытаннях пажарнай бяспекі 223 чалавекі.

РАНС нагадвае: за парушэнне ППБ прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Аляксей КЛЕТАНІЦА,

інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *