Разабрацца — не адпісацца

Кожны зварот грамадзян да кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый і дзяржаўных службаў павінен быць уважліва і дасканала разгледжаны , прааналізаваны, і нават калі ён не абгрунтаваны, адказная асоба абавязана даць кампетэнтны і аргументаваны адказ на яго. Пра гэта неаднойчы гаварылася ў мінулы панядзелак падчас апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама. Менавіта няўважлівасць і няправільнае тлумачэнне старшынёй Альхоўскага сельвыканкама Вячаславам Кулаком пытання запланаванага пераносу зямельных участкаў пад агародніцтва ў Задвор’і сталі прычынай звароту вяскоўцаў па электроннай пошце да кіраўніка раёна. Тэрмін для вырашэння праблемы – 2 тыдні.

Нямала пытанняў у старшынь райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў Вячаслава Сельмановіча і Яўгенія Юрлевіча было і да кіраўніка справамі Конькаўскага сельвыканкама Алены Іваноўскай, у прыватнасці – наконт беспарадку на тэрыторыі сацыяльных аб’ектаў сельсавета. Дарава па стану добраўпарадкаванасці тэрыторый, за выключэннем дзіцячага сада-сярэдняй школы, яўна не адпавядае статусу аграгарадка. Сам населенны пункт не дагледжаны, дарогі не грэйдзіруюцца, зона адпачынку патанае ў смецці, старыя бясгасныя дамы не зносяцца. Складаецца ўражанне, што работнікі сельвыканкама не выходзяць са сваіх кабінетаў і не бачаць, што робіцца навокал. Чым яшчэ можна растлумачыць неахайнасць каля будынка сельвыканкама ў Коньках? Кіраўнік раёна востра паставіў пытанне аб навядзенні парадку.

Пра работу раённага вузла паштовай сувязі інфармавала яго начальнік Вольга Арэхва. У бліжэйшы час РВПС, дакладней некаторыя яго падраздзяленні, чакае рэарганізацыя. Плануецца закрыць АС у Зубелевічах і Сваятычах . Аднак гэта не азначае, што жыхары вёсак застануцца без паштовых паслуг: па вызначаных днях сюды будзе прыязджаць перасоўны пункт, які выканае многія функцыі аддзялення сувязі.

І сёлета не наладжана ацяпляльная сістэма ў АС Свяціцы і Ліпска, таму плануецца перавесці іх на “часовыя кватэры” ў мясцовыя СДК.

Сярод яўных недахопаў у рабоце РВПС Вячаслаў Сельмановіч назваў чэргі ў гарадскім аддзяленні сувязі — асабліва ў выхадныя дні і ў абедзенны перапынак па буднях. Вольга Арэхва паабяцала, што адначасовая работа траіх аператараў, як і ўкараненне сучасных эфектыўных форм абслугоўвання, дазволіць вырашыць гэта пытанне.

Кіраўнік раёна даў даручэнні сваім намеснікам па пытаннях, якія знаходзяцца непасрэдна ў іх кампетэнцыі. Так, неабходна аператыўна разабрацца з расцягнутым на гады капітальным рамонтам (пачаўся ў 2010 го-

дзе) інфекцыйнага аддзялення райбальніцы. Калі нарэшце стане бяспечнай і зручнай дарога да ўрачэбнай амбулаторыі ў Альхоўцах? Гэта пытанне да Альхоўскага сельвыканкама і ДРБУ-200.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *