Далучаюцца ўсе! У Ляхавіцкім раёне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні

З 20 кастрычніка па 20 лістапада на Ляхавіччыне праводзіцца месячнік добраўпарадкавання, азелянення і навядзення парадку. Такое рашэнне прыняў райвыканкам. Створана рабочая група па правядзенні месячніка на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Вячаславам Самахвалам. Каардынацыя работы і кантроль за выкананнем даручэнняў, якія ўтрымліваюцца ў рашэнні, ускладзены на начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіміра Пятроўскага, галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна Віталія Ціханава і намеснікаў старшыні райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *