Сёння — Вялікдзень у вернікаў праваслаўнай і каталіцкай канфесій
Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, хрысціяне праваслаўнай і каталіцкай канфесій!
Сардэчна віншуем вас з галоўным хрысціянскім святам – Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!
У гэтыя асаблівыя дні вялікая радасць перапаўняе сэрцы вернікаў,
дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення. Жыхары Ляхавіцкага раёна, незалежна ад веры, уносяць значны ўклад ва ўмацаванне міжканфесійнай згоды, што з’яўляецца залогам міру і паспяховага развіцця грамадства.
Няхай разам са святочнымі велікоднымі званамі ўвойдуць у кожны дом, у кожную сям’ю здароўе, поспех, дабрабыт, вера, надзея і любоў, а светлая велікодная радасць саграе душы, дорыць гармонію, спакой і ўзаемаразуменне.
ПАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!
Велічнае свята Святога Вялікадня – сімвал непарушнасці шматвяковых хрысціянскіх традыцый, нязгаснай веры ў перамогу дабра і праўды. Вялікдзень Хрыстовы аб’ядноўвае нас, напаўняе сэрцы асаблівай надзеяй і супакаеннем, разуменнем значнасці ідэалаў чалавекалюбства і міласэрнасці.
Няхай Божае благаславенне будзе залогам міру і згоды на нашай зямлі, а велікодныя дні прынясуць у кожны дом шчасце і радасць, стануць крыніцай стваральных сіл і ўдасканалення ў імя працвітання роднай Беларусі.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабра!
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

