Ільготы і кампенсацыі для «чарнобыльцаў». Дзяржава клапоціцца пра тых, хто пацярпеў ад наступстваў экалагічнай катастрофы
Амаль 40 гадоў назад, 26 красавіка 1986 года, адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Але і сёння дзяржава клапоціцца пра тых, хто пацярпеў ад наступстваў экалагічнай катастрофы.
Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама стаяць на ўліку і атрымліваюць пенсіі 62 удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС прадас-таўляецца сацыяльная падтрымка ў залежнасці ад перыяду іх удзелу ў работах па ліквідацыі наступстваў аварыі, а таксама ад узроўню радыеактыўнага забруджвання тэрыторыі, на якой праводзіліся такія работы.
Значны аб’ём ільгот прадастаў-ляецца ў частцы пенсійнага забеспячэння.
Права на датэрміновую пенсію па ўзросце на 10 гадоў раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту прадастаўлена тым, хто прымаў удзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы ў межах 10-кіламетровай зоны ў 1986 годзе або не менш за дзесяць сутак у 1987 годзе. А таксама грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інвалідам у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Права на датэрміновую пенсію па ўзросце на 5 гадоў раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту маюць удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, занятыя на работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы ў 1986–1987 гадах у межах зоны эвакуацыі (адчужэння) (акрамя занятых у 10-кіламетровай зоне), пры наяўнасці інваліднасці (незалежна ад прычыны).
Асаблівы парадак вылічэння пенсій па інваліднасці і з выпадку страты карміцеля прадугледжаны для тых, хто стаў інвалідам з-за калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на ЧАЭС, і для сем’яў, якія страцілі карміцеля з-за названых прычын. Страчаны з-за інваліднасці ці страты карміцеля даход кампенсуецца пенсіяй.
Ільготнае вылічэнне часу працы на эксплуатацыі ЧАЭС, а таксама ў зонах эвакуацыі, першачарговага адсялення і наступнага адсялення (залічваецца ў стаж для назначэння пенсій у трайным або паўтарачным памеры ў залежнасці ад зоны, у якой адбывалася гэта работа, і часу яе выканання).
Дзяржавай устаноўлены даплаты да пенсій:
► надбаўкі інвалідам з прычыны калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на ЧАЭС;
► павышэнні ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы (у залежнасці ад часу ўдзелу ў ліквідацыі наступстваў і зоны, у якой адбывалася работа па ліквідацыі) і асобам, адселеным з зон эвакуацыі (адчужэння), першачарговага адсялення і наступнага адсялення і самастойна пакінуўшым гэтыя зоны пасля катастрофы.
Устаноўлена права на сацыяльную пенсію інвалідам з-за чарнобыльскай катастрофы і дзецям, якія страцілі карміцеля з прычыны калецтва або захворвання, выкліканага катастрофай на ЧАЭС.
Святлана СМАРШЧОК, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама – начальнік аддзела
сацыяльнай абароны.

