Зона адпачынку ў Ляхавічах рыхтуецца да купальнага сезона

Афіцыйна купальны сезон пачаўся 1 мая, аднак надвор’е ўнесла свае карэктывы, і жадаючых акунуцца ў водную прахалоду пакуль яшчэ няма. Таму камунгас, на чыім балансе знаходзіцца гарадская зона адпачынку на рацэ Ведзьма, вырашыў скарыстацца магчымасцю і правесці міні-рэканструкцыю гарадскога пляжа. Гэта адзін з аб’ектаў, які мадэрнізуецца ў нашым раёне ў Год добраўпарадкавання.
Ляхавіцкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм праводзіць работы па ачыстцы берагавой лініі ракі Ведзьмы.

Акрамя таго, рэканструкцыя закране і акваторыю пляжа. Пачынаем работы па ўладкаванні дзіцячай купальні. Дэманціруем старыя пірсы, установім новыя канструкцыі, каб усё было зручна і бяспечна. Заказчыкам і адным з выканаўцам работ з’яўляецца камунгас, — расказвае дырэктар КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Андрэй Чайкоўскі.

2025год_благоустройства