Пракуратура – інстанцыя, якой давяраюць. «ЛВ» пабываў у пракуратуры Ляхавіцкага раёна і даведаўся пра працоўныя будні калектыву
Забеспячэнне верхавенства права – галоўная задача пракурорскіх работнікаў, якія абараняюць законныя інтарэсы грамадзян і дзяржавы, супрацьстаяць злачыннасці і карупцыі і стаяць на варце забеспячэння непазбежнасці пакарання за злачынныя дзеянні.
26 чэрвеня работнікі пракуратуры адзначаюць сваё прафесійнае свята. Напярэдадні падзеі карэспандэнт «ЛВ» пабываў у пракуратуры Ляхавіцкага раёна і даведаўся пра працоўныя будні калектыву.

Пракурор раёна Ігар Палыка (справа), намеснік пракурора Дзіяна Клімовіч і памочнік пракурора Яўгеній Вількоўскі.
Сярод важных напрамкаў дзей-насці Ляхавіцкай пракуратуры –
расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па факце генацыду мірных жыхароў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Пракурор раёна Ігар Палыка падкрэслівае, што для ведамства важная любая інфармацыя пра зверствы фашыстаў і іх прыспешнікаў. Мэта адна – аднавіць падзеі тых гадоў, каб ніхто не змог перапісаць гісторыю на свой лад.
Праверкі выканання закана-даўства работнікі пракуратуры праводзяць ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Значная ўвага надаецца пытанням захаванасці дзяржаўнай маёмасці, падзяжу і выбыцця буйной рагатай жывёлы, кампенсацыі матэрыяльнай страты і г. д. У полі зроку і падрыхтоўка да правядзення сельгаскампаній і многае іншае.
– Гэта важныя пытанні, якія непасрэдна звязаны з эканомікай суб’ектаў АПК, – падкрэслівае намеснік пракурора Ляхавіцкага раёна Дзіяна Клімовіч. У сістэме праваахоўных органаў яна ўжо 14 гадоў, з якіх чатыры – у Ляхавіцкай пракуратуры. Сярод яе абавязкаў – нагляд за выкананнем заканадаўства і законнасцю ў эканамічнай, фінансавай, сацыяльнай сферах і многае іншае.
Пракуратура раёна ажыццяўляе і маніторынг інфармацыі ў інтэрнэце на прадмет выканання заканадаўства аб СМІ і аб супрацьдзеянні экстрэмізму. За пяць месяцаў 2025 года ўзбу-джана адна крымінальная справа экстрэмісцкай накіраванасці, а летась за аналагічны перыяд – шэсць. Сёлета пракуратура звярнулася ў суд з шасцю заявамі аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай у інтэрнэце. Як правіла, адміністратары такіх сайтаў ці акаўнтаў знаходзяцца за мяжой, падкрэслівае памочнік пракурора Яўгеній Вількоўскі. У яго сферы дзейнасці шмат пытанняў, сярод якіх і нагляд за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных і грамадзянскіх справах,
выкананне заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі. На кантролі – пазашкольная занятасць навучэнцаў, прафілактыка падлеткавай злачыннасці і г. д. Стаж у праваахоўных органах у Яўгенія Вількоўскага – сем гадоў, з якіх палова ў Ляхавіцкай пракуратуры.
Значная ўвага пракуратурай надаецца прафілактыцы сямейнага насілля. Дзякуючы прынятым па ініцыятыве пракуратуры арганізацыйным і практычным мерам сёлета ў раёне назіраецца змяншэнне колькасці ўзбуджаных спраў у адносінах да сямейных скандалістаў. Летась у першым паўгоддзі ў раёне да адміністрацыйнай адказнасці за сямейныя скандалы прыцягнуты 140 чалавек, з іх у дачыненні 45 адміністрацыйны працэс пачаты па даручэнні пракурора. Сёлета за аналагічны перыяд да адміністрацыйнай адказнасці за гэта прыцягнуты 75 чалавек і з іх па даручэнні пракурора – 23.
Зменшылася колькасць крымінальных спраў, узбуджаных пракурорам у адносінах да сямейных скандалістаў з 10 да 1.
– Калі не працаваць на папярэ-джанне і прадухіленне сямейных канфліктаў, то яны могуць скончыцца даволі сумна. Мы цесна працуем з праваахоўнымі органамі па прыцягненні сямейных агрэсараў да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці, – адзначае Ігар Палыка і ўзгадвае выпадак, калі бацька чатырох дзяцей адсядзеў год за катаванне
жонкі, але высноў не зрабіў. Нават у дзень выхаду з турмы падняў руку ўжо на былую жонку. Жанчына вымушана была змяніць не толькі месца жыхарства, але і месца працы. У выніку за пагрозу забойствам мужчына атрымаў максімальны тэрмін пакарання –
тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.
Сёння пракуратура – інстанцыя, дзе людзі знаходзяць справядлівасць, і давер да пракуратуры расце. І гэта пацвярджаюць шматлікія факты звароту сюды насельніцтва. Адзін з такіх выпадкаў быў нядаўна, калі жыхар раёна, каб не трапіць на вуду махляроў, прыйшоў за парадай да пракурора. Дзверы пракуратуры адчынены і для падрастаючага пакалення, для якога тут праводзяць тэматычныя экскурсіі па гістарычных старонках па фактах генацыду беларускага народа, падводзяць вынікі творчых конкурсаў.
– Нагляд за выкананнем законаў, удзел у разглядзе судом грама-дзянскіх спраў і падтрыманне дзяржаўнага абвінавачання па крымінальных справах патрабуюць прафесіяналізму, прынцыповасці і аб’ектыўнасці. Напярэдадні прафесійнага свята хачу сказаць дзякуй сваім супрацоўнікам за іх штодзённую карпатлівую працу, – падкрэслівае пракурор Ляхавіцкага раёна Ігар Палыка і адрасуе калектыву і ветэранам пракуратуры пажаданні здароўя і дабрабыту.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.



