Сюжэт дарожны, сюжэт трывожны

За першае паўгоддзе сёлета на тэрыторыі раёна зарэгістравана 6 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх тры чалавекі загінулі, 5 — атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Адно ДТЗ на сумленні вадзіцеля, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Гэта трывожная статыстыка, хаця значную прафілактычную работу праводзяць супрацоўнікі ДАІ, участковыя інспектары міліцыі, ІПН па недапушчэнні дарожных зда-рэнняў. За гэты час дзярж-аўтаінспектары выявілі 3598 парушэнняў правіл дарожнага руху, 125 вадзіцеляў кіравалі транспартам у стане алкагольнага ап’янення (на 19 менш, чым летась). Даволі часта затрымліваліся за кіраванне аўтатранспартам у нецвярозым стане работнікі райаграсервісу (3), ЗАТ “Белпрампрыбор” (2), СВК “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік” (3), СВК “Ліпнянка” (4). Гэтыя факты сведчаць пра адсутнасць кантролю з боку службовых асоб аўтагаспадарак за выкарыстаннем аўтатрактарнай тэхнікі. За допуск да кіравання транспартнымі сродкамі асоб, якія не мелі права кіравання ці знахо-дзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, пяцёра службовых асоб СВК прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Агітацыйна-прапагандысцкая работа ў аўтагаспадарках, працоўных калектывах, сярод насельніцтва, у школах і дашкольных установах накіравана на папярэджанне і прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў, забеспячэнне бяспекі дарожнага руху. Пастаянна абнаўляюцца стэнды “Акно ДАІ”, “ДАІ інфармуе”. Кожны супрацоўнік РАУС замацаваны за пэўнай навучаль-най установай, дзе праводзіць гутаркі і лекцыі па пытаннях бяспекі дарожнага руху.
ДАІ ўзмацніла кантроль за мерамі, якія прымаюцца ў аўтагаспадарках па папярэджанні ДТЗ, паляпшэнні тэхнічнага стану аўтатранспартных сродкаў. Ва ўсіх СВК і арганізацыях раёна ўрачы-нарколагі ажыццяўляюць абследаванне псіхафізіялагічнага стану вадзіцеляў перад выездам на лінію і па вяртанні ў гараж. Аднак, пры гэтым выпадкі, калі вадзіцелі і механізатары затрымліваліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення, мелі месца. У многіх аўтагаспадарках не кантралюецца выезд і вяртанне ў гараж транспартных сродкаў, хаця і ў гэтым пытанні ёсць станоўчыя прыклады. У СВК “Ляхавіцкі”, кансервавым і малочным заводах, заводзе “Металапластмас”, СВК “Шлях новы”, СПМК-18, ПМК-13, ПМК-17, СПМК-16, УТП “Ляхавіцкі”, “Кааптранс”, ДРБУ-200 усе транспартныя сродкі прайшлі дзяржаўны тэхагляд. Затое да сёння эксплуатуецца транспарт, які не прайшоў тэхагляд у 2009-2010 гадах, у СВК “Ліпнянка” і “Востраў-Агра”. Службовыя асобы гэтых гаспадарак неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за выпуск на лінію такіх транспартных сродкаў.
За першае паўгоддзе супрацоўнікі ДАІ правялі 10 планавых абследаванняў аўтагаспадарак, а таксама абследаванне вулічна-дарожнай сеткі райцэнтра. У нездавальняючым стане знаходзяцца некаторыя вуліцы, напрыклад, Будаўнікоў, Гагарына, Першамайская, Савецкая. З гэтай нагоды 4 прадпісанні накіраваны кіраўніцтву ЖКГ.
Станоўчы ўплыў на дарожную сітуацыю аказваюць спецыяльныя мерапрыемствы, назвы якіх гавораць самі за сябе: “Дзяржтэхагляд”, “Небяспечны груз”, “Вучэбны аўтамабіль”, “Увага – дзеці!”, “Скорасць”, “Алкаголь”. Дарога не даруе легкадумства. Законам для ўсіх павінна стаць захаванне правіл дарожнага руху.
Аляксандр ЕРМАКОЎ, начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *