Домік вокнамі… у бур’ян. Які лёс чакае пустуючыя будынкі ў Ляхавіцкім раёне

Сумна назіраць, як сіратліва стаіць, пакрысе разбураецца прасторны будынак, дзе яшчэ зусім нядаўна кіпела жыццё.Тычыцца гэта як прыватных дамоў, так і колішніх адміністрацыйных ці вытворчых будынкаў. І такіх прыкладаў у населеных пунктах нашага раёна нямала. Пры гаспадарскім падыходзе так быць не павінна. Куды лепшы шлях, напрыклад, «перакваліфікавацца» пустуючай школе ў аграсядзібу, лазні – у цэх дрэваапрацоўкі, СДК – у жылы дом…

Але так бывае не заўсёды. На жаль, многія такія пабудовы чакае зусім іншы лёс – знос ці разбурэнне. Прымаемыя меры па зносе неэксплуатуемых вытворчых будынкаў сельгасарганізацый, пустуючых і старых домаўладанняў, уцягванне ў гаспадарчы абарот зямельных участкаў у населеных пунктах пасля зносу будынкаў – пытанне, якое на пастаянным кантролі раённай улады.
– У бягучым годзе ў сельгаспрадпрыемствах нашага раёна павінны быць знесены 19 будынкаў, непрыгодных для эксплуатацыі. Найбольш аб’ектаў пад знос сёлета ў СУП «Белазем’е» (пяць) і
ААТ «Жарабковічы» (чатыры), – адзначае намеснік начальніка райсельгасхарчу Наталля Грынкевіч.
Пакуль за справу актыўна ўзялося «Белазем’е», дзе знесена тры неэксплуатуемыя будынкі, ідзе падрыхтоўка дакументаў па ўключэнні зямельных участкаў у гаспадарчы абарот. Знесены аб’ект аддзела культуры ў вёсцы Падбарочча, вызваленая зямля прапаноўваецца для ўцягвання ў сельгасабарот бліжэйшым землекарыстальнікам.
– На 2025 год запланавана ўцягненне ў сельгасабарот 58 гектараў земляў, занятых драўнінна-хмызняковай расліннасцю, а ў лесагаспадарчы абарот, адпаведна, 223 гектараў. Акрамя таго, сёлета за кошт уласных сродкаў гаспадарак рэкультывавана шэсць унутрыгаспадарчых кар’ераў на плошчы 5,7 гектара, усе землі ўключаны ў сельгасабарот, – удакладняе начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Наталля Крымская.
Звернемся да сітуацыі з пустуючымі дамамі. Яны ёсць літаральна ў кожным населеным пункце раёна. Прычым, у пераважнай большасці з іх ёсць гаспадары, праўда, некаторыя з іх не спяшаюцца ні наводзіць парадак, ні яго падтрымліваць. Акрамя неэстэтычнага выгляду, такія будынкі нясуць у сабе рэальную небяспеку: могуць абваліцца, становяцца прытулкам для розных кампаній і падазроных асоб, могуць стаць крыніцай пажару…
У Беларусі створана сістэма кантролю за такога кшталту аб’ектамі нерухомасці.
– Асноўным дакументам, які рэгламентуе дзеянні ў гэтым накірунку, з’яўляецца Указ Прэзідэнта Беларусі № 116 ад 24.03.2021 года «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі». Для абследавання стану дамоў на тэрыторыі Ляхавіччыны створана спецыяльная камісія, якая двойчы на год абследуе ўсе жылыя дамы ў горадзе і сельскіх населеных пунктах. Адзначу, што асноўная нагрузка па выкананні Указа № 116 кла-дзецца на сельвыканкамы. Усе сельвыканкамы праводзяць работу па зносе старых і пустуючых дамоў. Пры плане на першае паўгоддзе знесці 30 дамоў, па факце маем 32. Найбольш знесена дамоў у Крывошынскім сельсавеце – 9, у Альхоўскім – 6.
Пасля зносу пабудоў у гас-падарчы абарот уключана 9 гектараў зямлі, – тлумачыць начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская.
Работа з пустуючымі дамамі цесна звязана з навядзеннем парадку на зямлі ў кожным населеным пункце, што асабліва актуальна ў Год добраўпарадкавання.
Галіна КАНЬКО.