Чэрвень – месяц вясельны. Для каго на Ляхавіччыне гучаў марш Мендэльсона
У чэрвені на Ляхавіччыне стала на восем жыхароў больш – столькі нараджэнняў зарэгістравана ў аддзеле загса райвыканкама і сельвыканкамах раёна.
У Навасёлкаўскім сельвыканкаме выдадзена два пасведчанні аб нараджэнні, у Ганчароўскім і Начаўскім – па адным дакуменце, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
Першае дзіця зарэгістравана ў дзвюх сем’ях, другое – у адной, трэцяе – у трох сем’ях. У адной сям’і нарадзілася чацвёртае дзіця, яшчэ ў адной – пятае. Ім, дарэчы, стала Амелія. Яе вага пры нараджэнні склала 3 690 грамаў пры росце 54 сантыметры.
Пяці чэрвеньскім дзяўчынкам бацькі далі імёны Любоў, Аляксандра, Амелія, Васіліса і Ясенія.
Трох хлопчыкаў назвалі Ратмір, Мірон і Уладзіслаў.
Сярэдні ўзрост чэрвеньскага бацькі – 31 год, маці – 32. Згодна з данымі аддзела загса, самыя маладыя 23-гадовы бацька і 21-гадовая маці. Шчасце бацькоўства спазналі наш 44-гадовы зямляк і 40-гадовая зямлячка.
У чэрвені марш Мендэльсона гучаў для 21 пары. 17 вясельных цырымоній адбылося ў аддзеле загса райвыканкама, дзве –
у Жарабковіцкім сельвыканкаме, па адной у Ганчароўскім і Крывошынскім сельвыканкамах.
Сярэдні ўзрост чэрвеньскіх маладых – 37 гадоў. Самы юны жаніх –
19-гадовы, нявесце – 21. Узялі шлюб 69-гадовы і 64-гадовая жыхары раёна.
Па-ранейшаму папулярныя для вяселля люстэркавыя даты. Так,
25 чэрвеня ў аддзеле загса прайшло тры ўрачыстыя цырымоніі. Адзін шлюб быў заключаны паміж беларускай і грамадзянінам КНР.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

