З узнагародай! Хто ў Ляхавіцкім раёне атрымае граматы і падзячныя пісьмы

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём пажарнай службы – узнагароджана інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ляхавіцкага РАНС капітан унутранай службы Таццяна КАЛГУШКІНА.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню горада Ляхавічы, адзначаны народны ансамбль гумару і песні «Вечарніца» філіяла «Навасёлкаўскі СДК» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма».
Падзячнае пісьмо Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці
раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём пажарнай службы – накіравана намесніку начальніка Ляхавіцкага РАНС маёру ўнутранай службы Кірылу КРАСОЎСКАМУ.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём пажарнай службы – адрасавана старшаму інструктару-выратавальніку ПАВЧ № 1 Ляхавіцкага РАНС старшаму сяржанту ўнутранай службы Руслану БУРАКУ, старшаму інструктару-выратавальніку ПАВП № 13 Ляхавіцкага РАНС старшаму сяржанту ўнутранай службы Аляксею КУЗНЯЦОВУ.
Падзяка старшыні Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адрасавана кіраўніку справамі Ляхавіцкага райвыканкама
Ігару ХЛАБУКІНУ; дырэктару ДЮСШ Валянціне РУСАКЕВІЧ; настаўніку духавых інструментаў Ляхавіцкай ДШМ
Барысу ШАБАНОВІЧУ.