Праз Ляхавіцкі раён прайшоў маршрут традыцыйнага пешага паломніцтва ў Лагішын

Праз Ляхавіцкі раён праходзіць маршрут традыцыйнага пешага паломніцтва ў Лагішын да цудатворнай іконы Маці Божай Лагішынскай — Каралевы Палесся.

Арганізатар паломніцтва — Пінская епархія Рымска-каталіцкай царквы.

На шляху пілігрымкі, якая рушыла з Баранавічаў, вёска Дарава, райцэнтр, Русінавічы і Мядзведзічы. Далей пілігрымы адправяцца ў Ганцавіцкі раён.