Каб вада не стала крыніцай бяды. Сярод тэм чарговай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама – абстаноўка на водных аб’ектах Ляхавіччыны

Сярод тэм чарговай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама – абстаноўка на водных аб’ектах Ляхавіччыны і меры, якія прымаюцца па папярэджанні гібелі людзей на вадзе.

З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана два ўтапленні ў месцах, не абсталяваных і забароненых для купання, непадкантрольных МНС і Асводу, расказаў начальнік РАНС Юрый Буйкевіч. Супрацоўнікі РАНС прааналізавалі абставіны гібелі насельніцтва на вадзе з 2019 па 2025 год, і атрымалася, што з 14 чалавек восем пазбавіліся жыцця пры падзенні ў ваду, чатыры падчас купання, астатнія – пры рыбнай лоўлі з берага і іншых абставінах.
Дзеля папярэджання ня-шчасных выпадкаў і забеспячэння бяспечнага адпачынку супрацоўнікі РАНС разам з супрацоўнікамі Асвода, РАУС, членамі БРСМ і іншых зацікаўленых службаў праводзяць прафілактычныя рэйды як па афіцыйных зонах купання, так і па несанкцыя-наваных месцах. Таксама ажыццяўляецца маніторынг месцаў масавага адпачынку на прадмет іх бяспекі. Мерам бяспекі праінструктавана каля тысячы чалавек, з якіх больш за сотню – непаўналетнія.
У раёне для адпачынку насельніцтва вызначаны гарадскі пляж на рацэ Ведзьме ў Ляхавічах і пляж на вадаёме ў аздараўленчым лагеры «Чайка» з правам купання і размяшчэннем выратавальнага паста. Праўда, у райцэнтры маецца праб-лема з укамплектаваннем выратавальнага паста матросамі-выратавальнікамі. Але і яна зараз вырашаецца.
З нядаўняга часу да раённых лакацый адпачынку дабавілася і сажалка Востраў з наяўнасцю выратавальнага паста ТАА «Экарыбалка», якому прадпісвалася абсталяваць пляж і акваторыю воднага аб’екта. Пасля атрымання тэхнічнага пашпарта пляжа і акваторыі сажалкі тут можна будзе і купацца.
Старшыня раённай арганізацыі Асвода Аляксандр Шчаўроўскі расказаў, што дзеля прыцягнення ўвагі насельніцтва на вадаёмах, дзе купанне забаронена, размешчаны адпаведныя шыльды. Сельвыканкамы сёлета набылі дадаткова 17 такіх шыльдаў. Дзеля забеспячэння парадку і бяспекі вырашаецца пытанне ўстанаўлення на пляжы ў Ляхавічах сістэмы відэаназірання.
Кіраўнік раёна Мікалай Мароз акцэнтаваў увагу на каардынацыі дзейнасці ўсіх суб’ектаў прафілактыкі
дзеля папярэджання гібелі людзей на вадаёмах. За сухімі лічбамі няшчасных выпад-каў – лёсы людзей, і важна,
каб вада не стала крыніцай бяды.

   Наталля ПЕРАПЕЧКА.