З узнагародай!

Граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаныза шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – дырэктар сярэдняй школы № 2 г. Ляхавічы Людміла ПАЎЛОЎСКАЯ, дырэктар Тухавіцкай сярэдняй школы Алена ПЯТЛІЦКАЯ, загадчык дзіцячага сада № 4 г. Ляхавічы Ларыса БОБЕР;

за вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне высокакваліфікаваных кадраў для аграпрамысловага комплексу, за добрасумленную шматгадовую працу ў сістэме аграрнай адукацыі – загадчык ветэрынарна-заатэхнічнага аддзялення Ляхавіцкага аграрнага каледжа Аксана ЛІХАЧ.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, мэтанакіраваную работу па ўмацаванні сямейнага інстытута і аказанні дзяржаўнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ляхавіцкага раёна Наталля ПІШЧ;за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, якасную арганізацыю рабо-ты па рамонце і добраўпарадкаванні ўстановы, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце гімназіі г. Ляхавічы Вольга МАЛЯР;

за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі прафесіяналізм у выхаванні падрастаючага пакалення і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – выхавальнік сярэдняй школы № 2 г. Ляхавічы Зоя МЕШЧАРАКОВА.

Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта адзначаны:за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – настаўнік матэматыкі гімназіі г. Ляхавічы Паліна БЕЛАВУС;за вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне высокакваліфікаваных кадраў для аграпрамысловага комплексу, за добрасумлен-ную і шматгадовую працу ў сістэме аграрнай адукацыі – выкладчык Ляхавіцкага аграрнага каледжа Святлана ВАЙЦЯХОЎСКАЯ.

Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства і адказны падыход да арганізацыі бяспечнай перавозкі навучэнцаў адзначаны вадзіцель Востраўскай сярэдняй школы Андрэй ДЗЯНІШЧЫК.