«За любімую Беларусь!». Агульнарэспубліканская акцыя пад такой назвай, ініцыяваная ГА «БРСМ», прайшла з 4 па 9 лютага і ў Ляхавіцкім раёне

Агульнарэспубліканская акцыя пад такой назвай, ініцыяваная ГА «БРСМ», прайшла з 4 па 9 лютага і ў Ляхавіцкім раёне.

Любоў да бацькоў, дзяцей, сям’і, сваёй вёскі ці горада, Радзімы – гэта вызначальнае ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі. Таму Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і сёлета запрасіў да ўдзелу ў акцыі “За любімую  Беларусь!”. Менавіта 14 лютага ляцяць па розных адрасах «валянцінкі» з прызнаннем у любві. А бээрэсэмаўцы паклапаціліся пра гэта зараней.

Як расказала першы сакратар РК ГА «БРСМ» Тамара Пракап’юк, на працягу 5 дзён у пярвічках БРСМ праводзіліся конкурсы малюнкаў, плакатаў, фотаработ, вершаў, сачыненняў. Але найбольшай папулярнасцю карысталася арганізацыя “паштовых скрыняў” – магчымасць напісаць і адправіць калектыўныя пажаданні ў Цэнтральны Камітэт БРСМ, міністэрствы, дэпутатам розных узроўняў, а таксама сваім кумірам – любімым беларускім музыкантам, спевакам, артыстам, тэлевядучым, спартсменам і г.д. Напісаны яны не проста на аркушы паперы – на вышыванках, работах з саломкі, тканіны і г.д.

Хутка адрасаты атрымаюць віншаванні, пажаданні, прызнанні ў любві і словы пашаны. Большасць «валянцінак» ад ляхавіцкіх актывістаў БРСМ адправілася ў ЦК БРСМ, а рабяты з Конькаўскага ДС-СШ адрасавалі цёплыя словы і пажаданні новых перамог трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы па біятлоне Дар’і Домрачавай.

Вынікі акцыі будуць падведзены ў Мінску 15 сакавіка.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *